27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева
27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрадаў імя Шчорса (арганізаваны ў красавіку 1942), імя Чапаева (арганізаваны ў красавіку 1942) і імя Жукава (арганізаваны ў ліпені 1942) вылучаных партызанскай брыгада імя К. Я. Варашылава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага, Грэскага, Нясвіжскага, Клецкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1513 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. СкладНа момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
КамандаваннеКамандзіры
КамісарыНачальнікі штаба
ГісторыяПартызаны ў жніўні 1943 і ў чэрвені 1944 гадоў на ўчастках Стоўбцы — Гарадзея, Буды — Райтанаў, Слуцк — Цімкавічы падарвалі 3916 рэек. У лютым, сакавіку 1943, лютым, чэрвені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У верасні 1943 года разбілі гарнізоны ў вёсках Сейлавічы Нясвіжскага і Кіявічы Капыльскага раёнаў, 26 чэрвеня 1944 — у Капылі. 2 ліпеня 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Стоўбцаў і Нясвіжа. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia