3-я Мінская партызанская брыгада імя С. М. Будзённага
3-я Мінская партызанская брыгада імя С. М. Будзённага — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года на базе атрадаў імя Варашылава (арганізаваны ў лютым 1944 года) і імя Шчорса вылучаных 2-й Мінскай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пухавіцкага, Рудзенскага, Старадарожскага, Мінскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1313 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзір
Камісар
Начальнік штаба
ГісторыяПартызаны праводзілі баявыя аперацыі на нямецкіх камунікацыях Мінск — Пухавічы, Мінск — Койданава, Мінск — Слуцк. У «рэйкавай вайне» падарвалі 10,3 км рэек. Дыверсійная група на чале з Ф. А. Бачылам пусціла пад адхон 28 нямецкіх эшалонаў. Партызаны знішчылі 27 мастоў, 72 аўтамашыны, 55 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. 31 чэрвеня 1943 года на шашы Мінск — Слуцк спалілі 8 аўтамашын, знішчылі больш за 50 немцаў, захапілі каля 150 вінтовак, аўтаматаў і пісталетаў. 1—5 ліпеня 1943 года вялі баі з карнікамі. 25 ліпеня 1944 года разбілі нямецкую калону. 5—6 ліпеня 1944 года разам з Чырвонай Арміяй удзельнічалі ў ліквідацыі нямецкай групоўкі ў раёне вёсак Анопаль і Самуэлева Мінскага раёна. ПамяцьУ 1967 годзе ў вёсцы Селецк Пухавіцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia