Самуэлева
Самуэ́лева[1] (трансліт.: Samuelieva, руск.: Самуэлево) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета. Месціцца за 21 км ад Мінска, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці). ГісторыяРанняя гісторыяУпершыню згадваецца ў 1567 годзе як сяло Смолева ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. Напісанне старабеларускай мовай: Смолево, Самолево[2]. У 1588 годзе сяло Самолева — уласнасць В. Невельскага. У 1667 годзе маёнтак Самуэлева, 10 дымоў, уласнасць Т. Кастравіцкага. У сярэдзіне XVIII стагоддзя Самуэлева трымалі Свянціцкія, потым тут былі кроўныя Радзівілаў Мараўскія, наступнымі кіравалі Карказевіч і Аколавы[3]. У канцы XVIII стагоддзя ўласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра . Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна Львом (Людвігам). У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна , сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. На землях маёнтка сяліліся «вольныя хлебапашцы». У другой палове XIX стагоддзя маёнтак Сумуэлеў адносіўся да каталіцкай парафіі Анопаль, пазней Кальварыя. Даход маёнтку прыносіў млын на Пцічы і права прапінацыі (вырабу спірту)[3]. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1876 годзе па амністыі ў маёнтку Самуэлева жыў і займаўся гаспадаркай Мацей Ямант, сын Казіміра, які быў дагэтуль асуджаны на высылку з радзімы за дачыненне да паўстання 1863 года[4]. Краязнавец Аляксандр Ельскі пісаў, што ў канцы XIX стагоддзя ў Самуэлеве жыла засцянковая шляхта[3]. У 1876 годзе ўладальнікам маёнтка Самуэлева быў князь лютэранскага веравызнання Пётр Львовіч Вітгенштэйн, які меў тут 5764 дзесяціны зямлі, гаспадаркай займаліся арандатары, таксама была карчма з гадавым прыбыткам 120 рублёў[5]. У 1879 годзе Пётр Вітгенштэйн прадаў Самуэлева Эмерыку Чапскаму[3]. У 1888 годзе ўладальнікам Самуэлева быў граф і тайны саветнік рыма-каталіцкага веравызнання Эмерык Карлавіч Чапскі, які меў 5467 дзесяцін зямлі[6]. У 1913 годзе землеўладальнікам быў Ежы Эмерыкавіч Чапскі, меў 5355 дзесяцін[7]. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1918 годзе адкрытая 3-гадовая школа. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. У 1920 годзе ў маёнтку створаны племгас «Самуэлева», з 1922 года — саўгас, працавалі стальмашня і шорная майстэрня. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 27 ліпеня 1930). У 1924 годзе адкрытая пачатковая школа, было 33 вучні. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Спіс вуліц
Славутасці
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia