4-я Клічаўская партызанская брыгада

4-я Клічаўская партызанская брыгада
Гады існавання 1942—1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Дыслакацыя Клічаўскі і сумежныя раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

4-я Клічаўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на тэрыторыі Клічаўскага і сумежных з ім раёнаў. У маі 1943 года брыгада была расфарміравана.

Склад

Брыгада была сфарміраванана базе 152-га, 720-га, 115-га атрадаў і Клічаўскага спецатрада. Пасля расфарміравання брыгады 152-і і115-ы атрады былі вылучаны ў асобна дзейныя.

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнік штаба

  • І. Ф. Рудаў.

Гісторыя

Партызаны вяли баі з немцамі за ўтрыманне і пашырэнне партызанскай зоны, у красавіку 1943 года ўдзельнічалі ў ліквідацыі гарнізона ў вёсцы Суша. Асноўны ўдар наносіліна чыгуначных участках АсіповічыЖлобін, Быхаў — Жлобін; 10 лютага — 20 сакавіка 1943 года на чыгуначным участку Быхаў — Жлобін падарвалі чатыры эшалоны.

У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выходзіла з акружэння невялікімі групамі.[1][2]

Літаратура

Крыніцы

  1. Пасэ, У. С. Хрушч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 616. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  2. Пасэ, У. Хрушч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 85. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya