Магілёўская ваенна-аператыўная група
Магілёўская ваенна-аператыўная група (Магілёўская ВАГ, Ваенна-аператыўная група пры Магілёўскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на тэрыторыі Магілёўскага, Бялыніцкага, Клічаўскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне. Створана ў ліпені 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе 113-га, 121-га партызанскіх атрадаў 6-й Магілёўскай партызанскай брыгады і асобнага 61-га партызанскага атрада. У лістападзе 1943 года 121-ы партызанскі атрад быў разгорнуты ў 121-ы партызанскі полк (пазней 121-ы партызанскі полк імя А. М. Касаева), у студзені 1944 года 113-ы партызанскі атрад — у 113-ы партызанскі полк. У снежні 1943 года створаны 200-ы партызанскі атрад і перададзены Баранавіцкаму партызанскаму злучэнню паўднёвай зоны. 30 чэрвеня 1944 года ваенна-аператыўная група (2639 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй. КамандаваннеКіраўніцтва ажыццяўлялі сакратар падпольнага РК КП(б)Б Іван Паўлавіч Станкевіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944). Камандзіры
Начальнікі штаба
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia