5-я Клічаўская партызанская брыгада
4-я Клічаўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Быхаўскага, Кіраўскага і Бялыніцкага раёнаў. У маі 1943 года брыгада была расфарміравана. СкладБрыгада была створана ў складзе 620-га, 760-га, 61-га, 25-га атрадаў. Пасля расфарміравання брыгады, 760-ы атрад быў перададзены 6-й Маглёўскай партызанскай брыгадзе, атрады 620-ы, 25-ы, 61-ы былі вызначаны як асобна дзейныя. КамандаваннеКамандзірКамісары
Начальнікі штаба
ГісторыяПартызаны зрывалі нямецкія перавозкі на чыгуначных участках Магілёў — Рагачоў, Магілёў — Шклоў, Магілёў — Асіповічы. 10 студзеня — 20 сакавіка 1943 года ўдзельнічалі ў знішчэнні нямецкіх гарнізонаў у Клічаве, вёсках Суша Клічаўскага, Дручаны Бялыніцкага раёнаў (Бялыніцкія аперацыі). У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе ва Усакінскім лесе (Клічаўская партызанская зона). Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. Брыгада выходзіла з акружэння невялікімі групамі.[1][2] Літаратура
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia