75-я стралковая дывізія (1-га фарміравання)
75-я стралковая дывізія — агульнавайсковае фарміраванне РСЧА Узброеных Сіл ССССР да і падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыя і баявы шляхУ 1927 годзе стралковая дывізія была сфарміравана на базе часцей 25-й стралковай дывізіі ім. В. І. Чапаева ва Украінскай ваеннай акрузе (далей — УкрВА). У 1931 годзе дывізія ўваходзіла ў склад 7-га стралковага корпуса. З мая 1935 года дывізія ўвайшла ў склад 14-га стралковага корпуса (далей — 14-ы ск) Харкаўскай ваеннай акругі (далей — ХарВА). 15 мая 1939 г. 75-я сд была пераведзена са складу 14-га ск ХарВА у склад Ленінградскай ваеннай акругі (далей — ЛенВА). У верасні 1939 года дывізія была сканцэнтравана ў складзе 1-га стралковага корпуса (далей — 1-ы ск) 8-й арміі на мяжы з Эстоніяй. У лістападзе 1939 г. прыбыла ў г. Шлісельбург, адкуль на аўтамашынах перакінута ў Карэлію ў склад 1-га ск 8-й арміі ЛенВА. Дывізія здзельнічала ў баявых дзеяннях падчас савецка-фінляндскай вайны. 30 ліпеня 1940 года дывізія знаходзілася ўжо ў Заходняй асобнай ваеннай акрузе. Колькасць асабовага складу дывізіі складала 12 000 чал. Упраўленне дывізіі знаходзілася ў Мазыры. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе 28-га стралковага корпуса 4-й арміі. У пачатку ліпеня дывізія адступала без баёў ў накірунку Мазыра[1]. З 27 чэрвеня 1941 года дзейнічала ў адрыве ад галоўных сіл 4-й арміі, у акружэнні. У верасні 1941 года панесла вялікія страты ў акружэнні пад г. Кіевам. 27 снежня 1941 года дывізія расфарміравана. СкладПа стане на 1931 год
Па стане на 22 чэрвеня 1941 год
Камандуючыя дывізіяй
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia