4-я армія (СССР)
4-я армія — аператыўнае агульнавайсковае фарміраванне (аб’яднанне, армія) РСЧА і СА, Узброеных Сіл Саюза ССР да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны. Першае фарміраванне![]() Фарміраванне было разгорнута 15 верасня 1939 года ў Беларускай Асобай ваеннай акрузе на базе Бабруйскай армейскай групы (камандуючы з сакавіка па снежань 1940 года В. І. Чуйкоў)[1], удзельнічала ў Польскім паходзе. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны размяшчалася ў раёне Брэста, штаб-кватэра — Кобрын. Паводле аднаго з варыянтаў Генеральнага штаба РСЧА па разгортванні войскаў у выпадку агрэсіі з боку Германіі і яе сатэлітаў 4-я армія павінна была садзейнічаць Паўднёва-Заходняму фронту ў адлюстраванні агрэсіі, недапушчэнні пранікнення Германіі на савецкую тэрыторыю, а ў далейшым нанясенню паражэння люблінскай-сандамірскай групоўцы праціўніка з выхадам у далейшым у верхняе цячэнне р. Одэр[2]. З пачаткам баявых дзеянняў у выніку магутнага ўдару 2-й танкавай групы Г. Гудэрыяна была адкінута да Кобрыну. 23 чэрвеня сіламі 14-га мехкорпуса армія нанесла контрудар, але ініцыятыва засталася ў праціўніка, які працягнуў наступ. Часці арміі, пераследваючыяся праціўнікам, адступалі па разбежным напрамкам: на Баранавічы і Слуцк, Бабруйск. Арміі былі падпарадкаваныя 55-я і 155-я стралковыя дывізіі, затым зводны атрад 47-га стралковага корпуса, але спыніць прасоўванне нямецкіх войскаў не ўдавалася: 26 чэрвеня праціўнік заняў Слуцк, 28 чэрвеня — Бабруйск. 2 ліпеня 1941 года 4-я армія была перададзена ў аператыўнае падпарадкаванне 21-й арміі, якая засяроджвалася ў раёне Гомеля, затым выведзена ў другі эшалон фронту. 8 ліпеня генерал-маёр А. А. Карабкоў быў адхілены ад камандавання, выконваючым абавязкі камандуючага арміяй стаў начальнік штаба палкоўнік Л. М. Сандалаў. У выніку новага нямецкага наступу, распачатага 10 ліпеня, праціўнік ужо 12 ліпеня прарваўся да абарончых пазіцый па р. Проня 4-й арміі, не скончыўшай сваё даўкамплектаванне. 11 ліпеня прызначаны новы камандуючы арміяй (замест арыштаванага А. А. Карабкова) — генерал-маёр К. К. Ракасоўскі, які прыбыў у штаб Заходняга фронту 17 ліпеня, але, ў сувязі з пагаршэннем становішча ў раёне Смаленска, быў пакінуты арганізоўваць абарону ў раёне Ярцава. Арміяй працягваў камандаваць начальнік штаба палкоўнік Л. М. Сандалаў. 15 ліпеня нямецкія войскі ўзялі Прапойск, а 4-я армія заняла абарону па р. Сож да Крычава. Спробы вярнуць Прапойск працягваліся да канца ліпеня. 24 ліпеня армія была расфармаваная, на аснове яе ўпраўлення быў сфармаваны Цэнтральны фронт. Камандуючыя
Члены Ваеннага СаветаНачальнік штаба
Склад на 22 чэрвеня 1941 года
4-й арміі была нададзена 10-я змешаная авіяцыйная дывізія (палкоўнік М. Г. Бялоў): 248 баявых самалётаў (з іх 19 няспраўных). Склад на 10 ліпеня 1941 года
Другое фарміраваннеЗноў сфарміравана ў канцы верасня 1941 года з непасрэдным падпарадкаваннем Стаўцы ВГК. У першай палове кастрычніка 1941 года армія была разгорнута на правым беразе р. Волхаў у 12 км на ўсход ад Чудава і затым ўдзельнічала ў Ціхвінскіх абарончай і наступальнай аперацыі (з 17 снежня ў складзе зноў створанага Волхаўскага фронту). У далейшым да лістапада 1943 года (з 23 красавіка па 9 чэрвеня 1942 года ў складзе Ленінградскага фронту) вяла баі па ўтрыманні занятых рубяжоў на рацэ Волхаў і плацдарма на яе левым беразе. Расфарміравана ў лістападзе 1943 года. Склад на 1 кастрычніка 1941 года
Камандуючыя
Начальнікі штаба
Члены Ваеннага савета арміі
Трэцяе фарміраваннеСфарміравана ў студзені 1944 года ў складзе Закаўказскага фронту для аб’яднання савецкіх войскаў у Іране. У склад арміі ўвайшлі войскі, размешчаныя ў Іране і якія раней падпарадкоўваліся Закаўказскаму фронту і Сярэднеазіяцкай ваеннай акрузе. Камандаванне з 10 студзеня 1944 г. да канца вайныКамандуючы арміі
Члены Ваеннага савета арміі
Начальнікі штаба
Склад на 1 лютага 1945 года
Пасля вайны4-я армія, упраўленне якой функцыянавала ў Баку з часу скасавання ў 1946 г. Бакінскай ваеннай акругі, у 1980-я гады мела ў сваім складзе чатыры, а на другую палову 1991 г. тры мотастралковыя дывізіі: 23-ю гвардзейскую Брандэнбургскую, 60-ю і 295-ю Херсонскую. 75-я мотастралковая дывізія (арганізацыйна уваходзіла ў 4-ю армію яшчэ з даваенных часоў пад першапачатковай назвай 75-я стралковая дывізія), у 80-я гады дыслакаваўшаяся ў г. Нахічэвань (аднак два мотастралковых палкі з яе складу былі размешчаны па перыметры дзяржаўнай мяжы СССР у г. Джульфа і с. Кіўраг), у сувязі з падзеямі ў Нагорным Карабаху была перададзена ў склад войскаў КДБ. У 1980-я гады злучэнні арміі, у тым ліку дыслакаваныя ў памежнай да Ірану зоне (Ленкарані, Нахічэвані), не былі цалкам разгорнутымі па асабоваму складу дывізіямі. Камандуючыя арміяй
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia