8 сакавіка (фабрыка)
ААТ «8 сакавіка» (раней — Гомельская панчошна-трыкатажная фабрыка імя 8 сакавіка) — беларускае швейнае і трыкатажнае прадпрыемства, размешчанае ў Гомелі. Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь[2]. ГісторыяУ 1926 годзе ў Гомелі была створана трыкатажная майстэрня, якая ў 1930 годзе была ператворана ў панчошна-трыкатажную фабрыку «8 сакавіка»[2]. Да 1933 года фабрыка падпарадкоўвалася гомельскаму трэсту «Сельхарчпрам», затым перададзена Белтэкстыльтрэсту, у 1934 годзе — упраўленню тэкстыльнай прамысловасці Наркамата мясцовай прамысловасці БССР, у 1936 годзе — у падпарадкаванне Наркамату лёгкай прамысловасці БССР[3]. Да 1941 года фабрыка мела швейны цэх, вязальна-трыкатажны цэх і лабараторыю моды, выпускала шаўковую і баваўняную бялізну, джэмперы. У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны яна эвакуіравана ў Чкалаў (суч. Арэнбург)[2]. У 1946 годзе фабрыка аднавіла вытворчую дзейнасць[2][4]. У 1945—1991 гадах прадпрыемства заставалася ў падпарадкаванні органаў кіравання лёгкай прамысловасцю БССР, у 1957—1965 гадах падпарадкоўвалася Савету народнай гаспадаркі БССР[3]. У 1992 годзе ператворана ў вытворча-гандлёвую фірму «8 сакавіка» і перададзена канцэрну «Беллегпрам»[3]. У 1996 годзе ВГФ ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Вытворча-гандлёвая фірма "8 сакавіка"», якое ў 2000 годзе перайменавана ў ААТ «8 сакавіка»[4]. У 2007—2013 гадах праводзілася мадэрнізацыя вязальнага, швейнага і фарбавальна-аздобнага вытворчасцяў[4]. Сучасны станУ 2011 годзе фабрыка вырабіла 10% трыкатажнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь[5]. У 2013 годзе прадпрыемства вырабіла 180 т трыкатажнага палатна, 4581 тыс. пар калгот, рэйтуз, панчох, шкарпэтак і іншых панчошна-шкарпэткавых вырабаў, 445 тыс. касцюмаў, камплектаў і штаноў мужчынскіх і для хлопчыкаў, 783 тыс. касцюмаў, камплектаў, спадніц, штаноў жаночых і для дзяўчынак, 694 тыс. кальсон, трусоў, піжам, халатаў мужчынскіх, 414 тыс. блузак, кашуль і аналагічных вырабаў жаночых, 1229 тыс. ніжніх спадніц, трусоў, панталон, начных кашуль, піжам, халатаў жаночых, 1221 тыс. маек, фуфаек, тэнісак, 124 тыс. адзінак адзення для нованароджаных і немаўлят, 434 тыс. спартыўных і купальных касцюмаў. 70,7% прадукцыі было пастаўлена на ўнутраны рынак, 29,3% экспартавана ў Расію і Украіну. У 2013 годзе на фабрыцы працавала 1569 чалавек. 72,88% акцый прадпрыемства належаць дзяржаве. Прадпрыемства валодае ўласнай тавараправоднай сеткай: крамамі і складамі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама гандлёвымі дамамі ў Маскве і Кіеве[4]. На 2014 год магутнасць прадпрыемства склала 5,1 млн адзінак трыкатажных вырабаў і 5,3 млн пар панчошна-шкарпэткавых вырабаў[4]. У сакавіку 2020 года на фоне пандэміі каранавіруса прадпрыемства асвоіла выпуск марлевых масак[6]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia