9-я бранетанкавая дывізія «Хайнц Гофман» (ням.: 9. Panzerdivision) — адна з двух танкавых дывізій ННАГДР, з’яўлялася найстарэйшай нацыянальнай дывізіяй у краіне.
Гісторыя
Падчас стварэння казарменнай народнай паліцыі планавалася стварыць танкавыя падраздзяленні. Адпаведны запыт быў атрыманы з СССР.
Дзявятая бранетанкавая дывізія была створана ў верасні 1956 года ў складзе механізаваных часцей народнай паліцыі V вайсковай акругі. Яе структура адпавядала, наколькі гэта было магчыма, бранятанкавым падраздзяленням савецкай арміі, што азначала, што ў мірны час дывізія мела налічваць 8 750 чалавек у сваім складзе. У супрацьлегласць савецкай арміі, танкавыя падраздзяленні ННА не мелі ў сваім складзе баявых верталётаў і саступалі па колькасці мотапяхотных падраздзяленняў. Наземныя сілы ННА былі падзелены на дзве вайсковыя акругі — V Паўночную і III Паўднёвую.
Паколькі сітуацыя ў Польшчы пагоршылася ў 1980 годзе з-за народных хваляванняў і дыфіцыту прадукцыі рознага кшталту, а ўмовы Варшаўскага дагавора прадугледжвалі інтэрвенцыю ў такіх выпадках, кіраўніцтва ГДР прызначыла 9-ю танкавую дывізію ў склад падраздзяленняў для ўварвання ў Польшчу. Дывізія была пераведзена ў баявы стан і пачалося планаванне ўварвання. Але гэтыя захады былі скасаваны ў 1982 годзе пасля таго, як своечасова было ўведзена ваеннае становішча ў ПНР.
У гонар былога міністра абароны, 24 лютага 1986 года дывізія атрымала імя «Хайнц Хофман» . 2 жніўня1990 гіда Нацыянальная народная армія была распушчана, а падраздзяленні 9-й дывізіі былі падпарадкаваны новастворанаму камандаванню Бундэсвер Ост.
Структура ў 1987 годзе
21-я танкавы полк «Вальтэр Эмпачэр»
22-і танкавы полк «Зоя Космадзям’янская»
23-і танкавы полк «Джуліян Марчэлеўскі»
9-ы матарызаваны полк «Рудольф Рэнэр»
9-ы артылерыйскі полк «Ганс Фішэр»
Галоўная ракетная батарэя/Артылерыя 9
9-ы ракетны полк «Рудольф Дэльлінг»
9-я галоўная батарэя супрацьпаветранай абароны
9-ы ракетны дывізіён «Ота Нушке»
9-я база баепрыпасаў «Фрыдрых Эберт»
9-ы разведвальны батальён «Эдуард Клаўдзій»
9-ы Піянерскі батальён
9-ы батальён «Адольф Батцэк»
9-ы батальён матэрыяльнага забеспячэння «Роберт Штам»
9-ы рамонтны батальён «Пол Дэсаў»
9-ы батальён хімічнай абароны «Майкл Нідэркірхнэр»
Guntram König: Das große Buch der Nationalen Volksarmee. Geschichte, Aufgaben, Ausrüstung. Das Neue Berlin, Berlin 2008, ISBN 978-3-360-01954-7.
Wilfried Kopenhagen: Die Landstreitkräfte der NVA. Motorbuch-Verlag, Stuttgart 2003, ISBN 3-613-02297-4 (Motorbuch-Verlag spezial).
Klaus Naumann (Hrsg.): NVA. Anspruch und Wirklichkeit. Nach ausgewählten Dokumenten. 2. Auflage. Mittler, Hamburg u. a. 1996, ISBN 3-8132-0430-8 (Offene Worte).
Walter J. Spielberger, Jörg Siegert, Helmut Hanske: Die Kampfpanzer der NVA. Motorbuch-Verlag, Stuttgart 2008, ISBN 3-613-01759-8 (Militärfahrzeuge 16).