9×17 мм![]() 9×17 мм ( .380 ACP) — пісталетны ўнітарны патрон цэнтральнага ўзгарання з бесфланцавай гільзай цыліндрычнай формы, распрацаваны Джонам Браўнінгам у 1908 годзе для фірмы Colt на аснове патрона 9×20 мм SR Browning Long. У гэтай распрацоўцы Дж. Браўнінг адмовіўся ад паўфланцавай гільзы, а выкарыстоўваў цыліндрычную гільзу. Патрон быў прадстаўлены ў 1908 годзе для выкарыстання ў новым кішэнным самазарадным пісталеце Colt Model 1903, і з тых часоў з’яўляецца папулярным патронам для самаабароны, і шырока выкарыстоўваемым у невялікіх па памеры пісталетах. АпісаннеГільза патрона цыліндрычнай формы з невыступаючай закраінай, утворанай кальцавой праточкай. Матэрыял гільзы можа быць як латунь[1], так і сталь плакіраваная меддзю або латунню. Патрон 9×17 мм валодае невысокай магутнасцю, дастатковай для паражэння чалавека толькі пры дакладнай стральбе па неабароненым участках цела. Да станоўчых якасцяў гэтага патрону адносяць невысокую аддачу зброі, якая станоўча адбіваецца на дакладнасці стральбы. Малыя габарыты патрону даюць магчымасць яго выкарыстання ў лёгкіх і кампактных пісталетах. Таксама ў гэтага патрона досыць нізкая верагоднасць рыкашэту. ПрымяненнеПатрон набыў папулярнасць у Еўропе і Амерыцы ў якасці боепрыпасу для паліцэйскага і грамадзянскай зброі. Кампактныя палімерныя пісталеты калібра .380 АСР, такія як Glock 42, Ruger LCP, Kahr CW380, у падрыхтаваным выглядзе важаць каля 450 грамаў, за што атрымалі вялікае распаўсюджванне як грамадзянская зброя для схаванага нашэння. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia