Arduino
Arduino — апаратная вылічальная платформа, асноўнымі кампанентамі якой з’яўляюцца простая плата ўводу/вываду і асяроддзе распрацоўкі на мове Processing/Wiring. Arduino можа выкарыстоўвацца як дзеля стварэння аўтаномных інтэрактыўных аб’ектаў, так і далучацца да праграмнага забеспячэння, якое выконваецца на камп’ютары (напрыклад, Adobe Flash, Processing, Max/MSP, Pure Data, SuperCollider). На цяперашні дзень заказаныя платы могуць прыходзіць ужо разлітаванымі. Інфармацыя аб структуры платы (малюнак друкаванай платы) знаходзіцца ў вольным доступе і можа быць выкарыстана асобамі, якія жадаюць збіраць платы самастойна. Мікракантролеры ATmega328 танныя і каштуюць каля 10$. Праект Arduino быў удастоены ганаровага згадвання пры ўручэнні прызоў Prix Ars Electronica 2006 у катэгорыі Digital Communities.[2][3] Апісанне платформыАпаратная часткаПлата Arduino складаецца з мікракантролера Atmel AVR (ATmega328 і ATmega168 у новых версіях і ATmega8 у старых), а таксама элементаў абвязкі для праграмавання і інтэграцыі з іншымі схемамі. На шматлікіх платах прысутнічае лінейны стабілізатар напружання +5В ці +3,3В. Тактаванне ажыццяўляецца на частаце 16 ці 8 МГц кварцавым рэзанатарам (у некаторых версіях керамічным рэзанатарам[4]). У мікракантролер папярэдне прашываецца загрузчык BootLoader, таму вонкавы праграматар не патрэбны. На канцэптыйным узроўні ўсе платы праграмуюцца праз RS-232 (паслядоўнае злучэнне), але рэалізацыя гэтага спосабу адрозніваецца ў розных версіях. Плата Serial Arduino змяшчае простую інвертуючую схему для канвертавання ўзроўняў сігналаў RS-232 ва ўзроўні ТТЛ, і наадварот. Тыя платы, што рассылаюцца зараз, напрыклад, Diecimila, праграмуюцца праз USB, што ажыццяўляюцца дзякуючы мікрасхеме канвертара USB-to-Serial FTDI FT232R. У версіі платформы Arduino Uno у якасці канвертара ўжываецца мікракантролер Atmega8 у SMD-корпусе. Гэтае рашэнне дазваляе праграмаваць канвертар так, каб платформа адразу дэтэктавалася як мыш, джойстык ці іншая прылада па меркаванні распрацоўшчыка з усімі патрэбнымі дадатковымі сігналамі кіравання. У некаторых варыянтах, такіх як Arduino Mini ці неафіцыйнай Boarduino, для праграмавання патрабуецца далучэнне асобнай платы USB-to-Serial ці кабелю. Платы Arduino дазваляюць выкарыстоўваць большую частку I/O вывадаў мікракантролера ў вонкавых схемах. Напрыклад, у плаце Diecimila даступна 14 лічбавых уводаў/вывадаў, 6 з якіх могуць выдаваць ШІМ сігнал, і 6 аналагавых уваходаў. Гэтыя сігналы даступныя на плаце праз кантактныя пляцоўкі ці штыравыя раздымы. Таксама даступны некалькі відаў вонкавых плат пашырэння, так званых «shields» («шчыты»), якія злучаюцца з платай Arduino праз штыравыя раздымы. Мадэлі
Праграмнае забеспячэннеІнтэграванае асяроддзе распрацоўкі Arduino — гэта кросплатформавая праграма на Java, якая змяшчае ў сябе рэдактар кода, кампілятар і модуль перадачы прашыўкі ў плату. Асяроддзе распрацоўкі заснавана на мове праграмавання Processing і спраектавана для праграмавання пачаткоўцамі, якія не знаёмы блізка з распрацоўкай праграмнага забеспячэння. Мова праграмавання падобна ўжывальнай у праекце Wiring[7]. Строга кажучы, гэта C++, даданы некаторымі бібліятэкамі. Праграмы апрацоўваюцца з дапамогай прэпрацэсара, а потым кампілююцца з дапамогай AVR-GCC. Версіі плат![]() Арыгінальныя платы Arduino вырабляе Smart Projects. На дадзены момант даступныя 15 версій плат,[8] пералічаныя ніжэй.
Адкрытыя архітэктуры і кодДакументацыя, прашыўкі і чарцяжы Arduino распаўсюджваюцца пад ліцэнзіях Creative Commons Attribution ShareAlike 2.5 і даступны на афіцыйным сайце Arduino. Малюнак друкаванай платы для некаторых версій Arduino таксама даступны.[8] Крынічны код для інтэграванага асяроддзя распрацоўкі і бібліятэк апублікаваны і даступны пад ліцэнзіяй GPLv2.[9] Платы пашырэнняўАрдуіна і Ардуіна-сумяшчальныя платы спраектаваны такім чынам, каб іх можна было пры патрэбе пашыраць, дадаючы ў схему прылады новыя кампаненты. Гэтыя платы пашырэняў (шыльды) далучаюцца да Ардуіна праз усталяваныя на іх штыравыя раздымы. Існуе мноства разнастайных па функцыянальнасці шыльдаў — ад простых, прызначаных для макетавання (прататыпавання), да складаных — плат кіравання крокавымі рухавікамі, плат бяздротавага доступу па пратаколам Bluetooth, ZigBee, WiFi, GSM і інш. Прыклады шыльдаў:
КлоныНягледзячы на тое, што дакументацыя на апаратную частку і праграмны код апублікаваны пад ліцэнзіяй «copyleft», распрацоўшчыкі выказалі жаданне, каб назва «Arduino» (і вытворныя ад яе) была гандлёвай маркай для афіцыйнага прадукту і не ўжывалася для вытворных работ без дазволу. У афіцыйным дакуменце аб ужыванні назвы Arduino падкрэсліваецца, што праект адкрыты для ўсіх жадаючых працаваць над афіцыйным прадуктам.[10] Вынікам аховы назвы стала адгалінаванне ад версіі платы Arduino Diecimila, зробленае групай карыстальнікаў, што прывяло да выпуску эквівалентнай платы, названай Freeduino. Назва Freeduino не з’яўляецца гандлёвай маркай і можа ўжывацца ў любых мэтах.[11] Некаторыя праграмна і апаратна сумяшчальныя прадукты пазбягаюць назвы «Arduino», карыстаючыся ў варыянтах уласнай назвы толькі «duino». Яны былі камерцыйна выпушчаны іншымі вытворцамі. Каманда распрацоўшчыкаўЯдро каманды распрацоўшчыкаў Arduino складаюць: Массімо Банцы (Massimo Banzi), Дэвід Куартылле (David Cuartielles), Том Іго (Tom Igoe), Джанлука Марціно (Gianluca Martino), Дэвід Мэлліс (David Mellis) і Нікалас Замбэцці (Nicholas Zambetti). Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia