BMW 326BMW 326 Агульныя даныя
I6, 1971 см³ Характарыстыкі Масава-габарытныя На рынку Іншае
БМВ 326 — аўтамабіль нямецкай кампані BMW, які выпускалі ў 1936—1941 гадах і нядоўга да 1946 года. З яго кампанія пачала выпуск машын вышэйшага сярэдняга класа адначасова з выпускам новай мадэлі сярэдняга класа BMW 327. Мадэль выпускалі з кузавамі 4-дзверны седан[4], 2 і 4-дзверны кабрыялет. Элементы яго хадавой часткі і кузава выкарыстоўвалі ў мадэлях BMW 320, BMW 321, BMW 327, BMW 335. Мадэль 321 была 2-дзвернай аналагічнай мадыфікацыяй з маторам у 45 к. с., а 335 можна лічыць яе павялічанай мадыфікацыяй з маторам у 90 к. с. КанструкцыяКампанія BMW займалася выпускам малалітражных машын і толькі ў 1932 годзе выпусціла першую мадэль сярэдняга класа. Праз тры гады было вырашана пачаць выпуск машын вышэйшага сярэдняга класа. Распрацоўку мадэлі 326 пачалі ў 1935 годзе, як 4-дзверны аўтамабіль сярэдняга класа з 6-цыліндравым маторам з двума карбюратарамі, запазычаным з мадэлі BMW 319 з павялічаным аб'ёмам і магутнасцю 50 к. с. Машына атрымала 4-ступеньчатую каробку перадач з сінхранізатарамі 3 і 4 перадач. Навінкай сталі гідраўлічныя дэмпферы восяў і тарсіённай падвескай задняй восі. Хуткасць дасягнула 115 км/г. На берлінскім міжнародным аўтасалоне ў лютым 1936 года Адольф Гітлер адмыслова аглядаў экспазіцыю BMW 326 мадэлі[5]. Згодна з планамі кампаніі на 1940 год мадэль 326 павінна замяніць сучасная мадэль 332 з пантоннымі крыламі, мадыфікаваным 6-цыліндравым радным маторам аб'ёмам 2,0 літра. З-за пачатку вайны было выраблена ўсяго 3 прататыпы мадэлі 332, а выпуск 326 спынілі ў 1941 годзе. Да таго часу вырабілі 15 936 машын усіх мадыфікацый мадэлі BMW 326, прычым 2-дзверны кабрыялет каштаваў 6 650 марак. Пасляваенны лёсПадчас вайны завод у Айзенахе быў на 60% разбураны. З рэшткаў даваеннай камплектацыі да канца 1945 года было сабрана 3 кабрыялеты і седаны мадэлі 326/2. У адрозненне ад даваенных машын яны атрымалі новыя нумары шасі і ў пазначэнні мадэлі дадалі «/2». З 15 верасня 1946 года завод быў уключаны ў акупацыйную арганізацыю «Автовело»[6], якая займалася арганізацыяй выпуску аўтамабіляў у зоне акупацыі СССР. На базе мадэлі 326 распрацавалі мадэль EMW 340 з некалькі змененай формай пярэдняй і задняй частак аўтамабіля (1948). Літаратура
Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia