DVD-прайгравальнік

Стацыянарны DVD-прайгравальнік

DVD-прайгравальнік або DVD-плэер (англ.: DVD player) — прылада, якая прайграе дыскі DVD, звычайна фарматаў DVD-Video і DVD-Audio. Галоўным апаратным складнікам прылады з’яўляецца аптычны прывад для чытання інфармацыі з аптычнага дыска. Праграмны складнік DVD-плэера — гэта ўбудаваная праграма для апрацоўкі і прайгравання змесціва дыска.

Таксама DVD-плэерамі называюць прыкладныя праграмы, прызначаныя для прайгравання DVD-відэа на камп’ютары.

Існуе вялікая колькасць прылад, здольных прайграваць DVD-дыскі рознага змесціва і фармату. Да асноўных можна аднесці:

  • камп’ютар ці ноўтбук з убудаваным DVD-прывадам;
  • пераносныя DVD-прайгравальнікі з убудаваным відэаэкранам, у тым ліку аўтамабільныя DVD-прайгравальнікі;
  • пераносныя DVD-прайгравальнікі без убудаванага відэаэкрана;
  • сучасныя гульнявыя кансолі з DVD-прывадам;
  • стацыянарныя DVD-прайгравальнікі;
  • разнастайныя гібрыды стацыянарных прайгравальнікаў з цвёрдым дыскам, VHS-відэамагнітафонам) альбо CD-прайгравальнікам;
  • DVD-рэкордэры — прылады, здольныя не толькі прайграваць, але і запісваць DVD-дыскі

Стацыянарныя прайгравальнікі прызначаны для ўжывання ў складзе хатняга кінатэатру ці непасрэдна з тэлевізарам. Шэраг мадэляў мае магчымасць прайгравання іншых фарматаў: MP3, Audio-CD, VCD, SVCD, JPEG, DVD-Audio і відэафайлаў у фармаце MPEG-4, запісаных на DVD-дыск, а таксама выканання караоке. Многія кітайскія мадэлі абсталяваны эмулятарамі старых гульнявых прыставак і маюць у камплекце геймпад і дыск з гульнямі. Існуюць гульні для DVD-плэераў (інтэрактыўныя DVD-Video), у асноўным навучальныя і квэсты (не варта блытаць з DVD-ROM носьбітамі для PC). Таксама сучасныя мадэлі маюць убудаваны USB-раздым для прайгравання відэа і аўдыя файлаў розных фарматаў з USB-flash носьбітаў.

Тэхнічныя дэталі

Унутранае ўладкаванне сучаснага DVD-прайгравальніка

DVD-прайгравальнік павінны выконваць наступныя задачы:

  • Чытаць DVD дыскі у фарматах ISO — UDF версіі 1,02
  • апцыянальна расшыфроўваць інфармацыю з сістэм абароны кантэнта CSS (Content Scramble System) або Macrovision
  • чытаць і выконваць згодна коду DVD рэгіянальныя блакіраванні і выводзіць на экран папярэджанні, калі DVD не падтрымліваецца
  • дэкадзіраваць паток MPEG-2 відэа з максімум 10 Мбіт/с (пікавы), альбо 8 Мбіт/с (сталы)
  • дэкадзіраваць гук у MP2, PCM ці AC-3 фарматах і выводзіць (з неабавязковым AC-3 у стэрэа паніжэнні) на стэрэа-раздым, аптычны ці лічбавы электрычны раздым
  • выводзіць відэасігнал, альбо адзін аналагавы (у NTSC, PAL альбо SECAM фармат) на кампазітны, S-Video, SCART, альбо гняздо кампанентнага відэа, альбо лічбавы на DVI ці HDMI раздым

Гл. таксама



Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya