E@I![]() ![]() E@I (эспер.: Edukado@Interreto бел.: Адукацыя@Інтэрнэт) — палітычна нейтральная, моладзевая грамадская арганізацыя, якая рэалізуе праекты, накіраваныя на дапамогу эсперантамоўным выкарыстоўваць інтэрнэт для сусветнага супрацоўніцтва, інфармавання аб эсперанта і навучання яму. НазваЛітара «E» азначае, што арганізацыя займаецца адукацыяй (Edukado). У больш шырокім сэнсе таксама маюцца на ўвазе эфектыўнасць (Efikeco), эсперанта(Esperanto), развіццё (Evoluo), Еўропа (Eŭropo). Літара «I» указвае на тое, што арганізацыя функцыянуе пры дапамозе інтэрнэта. У больш шырокім сэнсе таксама маюцца на ўвазе: міжнацыянальная культура (Interkulturo), інфармацыя (Informo), ідэя (Ideo), натхненне (Inspiro). Знак «@» азначае сінэргетычны эфект гэтых двух канцэпцый. Такім чынам, скарочаная назва E@I у першую чаргу тлумачыцца як Edukadi@Interreto (адукацыя ў інтэрнэце), але ў сувязі са шматзначнасцю літар E і I выкарыстоўваецца звычайна скарочаная назва — E@I. МэтыМэты E@I заключаецца ў мірным і гарманічным свеце, грамадзяне якога лёгка і хутка могуць мець зносіны ў любой кропке планеты. Асноўныя мэты для гэтага[1]:
ГісторыяПадзяляюць 5 перыядаў у гісторыі E@I[2]: I. Пачатковы перыяд (1999—2001)Ідэя стварэння E@I з’явілася ў лістападзе 1999 года. У красавіке наступнага года падчас першага семінара E@I яна была рэалізавана шляхам стварэння міжнароднай працоўнай групы. II. Забаўляльны перыядАдбываюцца 2-і і 3-і семінары. III. Працоўны перыяд (2002—2004)Вялікая праца над рознымі праектамі у сеціве інтэрнэт, у тым ліку Lernu! Уключэнне E@I у TEJO у выглядзе спецыяльнага аддзела. IV. Арганізацыйны перыяд (2005—2007)Рэгістрацыя E@I як юрыдычнае ліцо ў Славакіі. V. Прафесійны перыяд (2008—наш час)Пашырэнне дзейнасці з інтэрнэт-практамі, у тым ліку не толькі для эсперантыстаў. Супрацоўніцтва з выдавецтвамі, такімі як Gazeta Wyborcza. ПраектыАсноўнымі праектамі E@I з’яўляюцца[3]:
Акрамя інтэрнэт-пректаў E@I выдае навучальныя і інфармацыйныя брашуры, кнігі, дыскі. У іх ліку две кнігі аб Вікіпедыі[11]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia