Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека
![]() Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — дэкларацыя, якая была прынята і абвешчана Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 10 снежня 1948 года ў Парыжы. Прыняўшы гэтае рашэнне гістарычнага значэння, Асамблея звярнулася з заклікам да ўсіх дзяржаў-членаў Арганізацыі абнародаваць тэкст Дэкларацыі і зрабіць усё магчымае для «яе распаўсюджвання, абвяшчэння і растлумачэння, галоўным чынам у школах і іншых навучальных установах, без адрознення, якое заснавана на палітычным статусе краін або тэрыторый». Яго аўтарамі былі Джон Пітэр Хампрэй, Элеанора Рузвельт і Ренэ Касан. Гэты дакумент меў толькі статус рэкамендацыі, тым не менш 48 краін мусілі былі прыняць гэты ўніверсальны дакумент. Ніводная краіна не прагаласавала супраць, але 8 устрымаліся. Гэта наступныя краіны:
Краіны сацыялістычнага блоку ўстрымаліся таму, што не згаджаліся з прынцыпам універсальнасці, які быў пазначаны ў артыкуле 2 (першай частцы). Краіны, якія зусім не ўдзельнічалі ў галасаванні: Дэкларацыя перкладзена прынамсі на 375 моў і дыялектаў[1]. Дэкларацыя з’яўляецца першым сусветным азначэннем правоў, якімі валодаюць усе людзі. Тэкст дэкларацыі
Гл. таксама
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia