FastAPI
FastAPI — вэб-фрэймворк на Python для стварэння API. Адзін з самых хуткіх[3] і папулярных (пасля Django і Flask)[4] вэб-фрэймворкаў на Python (на момант 2022 года). АпісаннеFastAPI актыўна выкарыстоўвае дэкаратары, анатацыі тыпаў і інтраспекцыю кода, што дазваляе паменшыць колькасць шаблоннага кода ў вэб-праграме. FastAPI аўтаматычна генеруе і адлюстроўвае дакументацыю паводле спецыфікацыі OpenAPI[5]. У аснове FastAPI ляжаць дзве бібліятэкі — Starlette (ASGI-фрэймворк) і Pydantic (для апісання схем даных); FastAPI склейвае іх і рэалізуе некаторыя дадатковыя магчымасці — рэгістрацыю прадстаўленняў праз укараненне залежнасцяў, працу з аўтэнтыфікацыяй і аўтарызацыяй, аўтаматычную генерацыю дакументацыі і іншае[6] . Магчыма выкарыстанне як асінхронных, так і сінхронных прадстаўленняў. ПрызнаннеСамы любімы вэб-фрэймворк на Python па апытанках сярод распрацоўшчыкаў на Stack Overflow (2021[7], 2022[8]). Прыклад кодаfrom fastapi import FastAPI
app = FastAPI()
@app.get("/")
async def root():
return {"message": "Hello World"}
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia