Scala (мова праграмавання)
Scala (Ска́ла) — высокаўзроўневая мультыпарадыгменная мова праграмавання, якая адначасова падтрымлівае аб’ектна-арыентаванае і функцыянальнае праграмаванне. Назва мовы Scala складаецца са слоў scalable language («маштабуемая мова») і азначае, што мова была распрацавана, каб расці разам з патрабаваннямі карыстальнікаў.[2] Кампілятар Scala ператварае зыходны код у байт-код Java, праграма запускаецца на віртуальнай машыне Java (JVM). Такім чынам, праграмы на Scala з’яўляюцца сумяшчальнымі з існуючымі праграмамі на Java і могуць выкарыстоўваць бібліятэкі Java. Паколькі праграмы для Android звычайна пішуцца на Java, Scala можна таксама выкарыстоўваць для распрацоўкі пад Android. Існуе таксама кампілятар Scala.js, які ператварае зыходны код на Scala у JavaScript, што дазваляе пісаць праграмы на Scala для вэб-браўзераў, а таксама серверныя праграмы з выкарыстаннем Node.js. Выказваюцца думкі, што ў доўгатэрміновай перспектыве Scala можа замяніць Java.[3] ГісторыяРаспрацоўка Scala пачалася ў 2001 годзе ў Лазанскай федэральнай політэхнічнай школе прафесарам Марцінам Адэрскі. Адэрскі раней працаваў над джэнерыкамі ў Java і кампілятарам Java ад Sun.[4] У верасні 2003 года быў апублікаваны першы драфт спецыфікацыі мовы. Рэліз Scala на платформе JVM адбыўся ў студзені 2004 года. У сакавіку 2006 года была выпушчана версія 2.0. У маі 2021 года выйшла версія 3.0.[5] ХарактарыстыкіScala падтрымлівае аб’ектна-арыентаванае праграмаванне і з’яўляецца чыстай аб’ектна-арыентаванай мовай у тым сэнсе, што кожнае значэнне, уключаючы прымітыўныя тыпы, з’яўляецца аб’ектам. Тыпы даных і паводзіны аб’ектаў апісваюцца класамі і трэйтамі (аналаг інтэрфейсаў у Java). Абстракцыі класаў пашыраюцца за кошт падкласаў і гнуткага механізму кампазіцыі на аснове міксінаў, каб пазбегнуць праблем множнага наследавання. Падтрымліваючы ўсе аб’ектна-арыентаваныя функцыі, даступныя ў Java (і, па сутнасці, дапаўняючы іх рознымі спосабамі), Scala таксама забяспечвае вялікую колькасць магчымасцей, якія звычайна ёсць толькі ў функцыянальных мовах праграмавання. Разам гэтыя магчымасці дазваляюць пісаць праграмы на Scala ў амаль цалкам функцыянальным стылі, а таксама дазваляюць змешваць функцыянальны і аб’ектна-арыентаваны стылі. Напрыклад, Scala мае адкладзеныя вылічэнні, ананімныя функцыі, замыканні, функцыі вышэйшага парадку, карыраванне і картэжы. ПрыкладПрыклад напісання праграмы Hello world у Scala 3: @main def main() = println("Hello, World!")
Калі праграма захоўваецца ў файле HelloWorld.scala, карыстальнік кампілюе яе з дапамогай каманды: $ scalac HelloWorld.scala і запускае з дапамогай $ scala HelloWorld Гэты працэс аналагічны працэсу кампіляцыі і запуску кода Java, што робіць Scala сумяшчальнай з інструментамі зборкі Java, такімі як Apache Ant. Больш кароткая версія праграмы «Hello World» на Scala можа быць напісана наступным чынам: println("Hello, World!")
ВыкарыстаннеScala выкарыстоўваецца мноствам вядомых кампаній, напрыклад:
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia