G-код — умоўная назва мовы праграмавання прылад з лікавым праграмным кіраваннем (ЛПК). Была створана кампаніяй Electronic Industries Alliance у пачатку 1960-х. Фінальная дапрацоўка была ўхвалена ў лютым 1980 года як стандарт RS274D. Камітэт ISO зацвердзіў G-код, як стандарт ISO 6983-1:1982, Дзяржкамітэт па стандартам СССР — як ДАСТ 20999-83. У савецкай тэхнічнай літаратуры G-код пазначаецца, як код 'ИСО 7-бит' (ISO 7-bit).
Вытворцы сістэм кіравання станкамі, выкарыстоўваюць G-код у якасці базавага падмноства моў праграмавання, пашыраючы яго па сваім меркаванні.[1]
Структура праграмы
Праграма, напісаная з дапамогай G-кода, мае жорсткую структуру. Усе каманды кіравання аб’ядноўваюцца ў кадры — групы, якія складаюцца з адной ці болей каманд. Кадр завяршаецца сімвалам перавода радка (CR/LF) і мае нумар, за выключэннем першага кадра праграмы і каментарыяў. Першы (а ў некаторых выпадках таксама і апошні) кадр утрымлівае толькі адзін сімвал «%». Завяршаецца праграма камандай M02 ці M30. Каментарыі да праграмы змяшчаюцца ў круглых дужках, як пасля праграмных кодаў, так і ў асабістых кадрах.
Парадак каманд у кадры строга не агаворваецца, але традыцыйна лічыцца, што першымі ўказваюцца падрыхтоўчыя каманды, (напрыклад, выбар плоскасці апрацоўкі), потым каманды перасоўвання, потым выбару рэжымаў апрацоўкі і тэхналагічныя каманды.
Падпраграмы могуць быць апісаны пасля каманды M02, але перад M30. Пачынаецца падпраграма з кадра выгляду Lxx, дзе xx — нумар падпраграмы, якая завяршаецца камандай M17.
Зводная табліца кодаў
Асноўныя (завуцца ў стандарце падрыхтоўчымі) каманды мовы пачынаюцца з літары G:
- Перасоўванне інструментаў апрацоўкі з зададзенай хуткасцю (лінейнае і кругавое)
- Выкананне тыповых паслядоўнасцяў (такіх, як апрацоўка адтулін і разьба)
- Кіраванне параметрамі інструмента, сістэмамі каардынат, і плоскасцямі апрацоўкі
Падрыхтоўчыя (асноўныя) каманды
Коды
|
Апісанне
|
G00-G03 |
Пазіцыянаванне інструмента
|
G17-G19 |
Пераключэнне плоскасці апрацоўкі (XY, ZX, YZ)
|
G20-G21 |
Не стандартызавана
|
G40-G44 |
Кампенсацыя памеру разнастайных частак інструмента (даўжыня, дыяметр)
|
G53-G59 |
Пераключэнне сістэм каардынат
|
G80-G85 |
Цыклы свідравання, расточвання, наразання разьбы
|
G90-G91 |
Пераключэнне сістэм каардынат (абсалютная, адносная)
|
Табліца асноўных каманд
Каманды
|
Апісанне
|
Прыклад
|
G00 |
Паскоранае перасоўванне інструмента (халасты ход) |
G0 X0 Y0 Z100
|
G01 |
Лінейная інтэрпаляцыя |
G01 X0 Y0 Z100 F200
|
G02 |
Кругавая інтэрпаляцыя па гадзіннікавай стрэлцы |
G02 X15 Y15 R5 F200
|
G03 |
Кругавая інтэрпаляцыя супраць гадзіннікавай стрэлкі |
G03 X15 Y15 R5 F200
|
G04 |
Затрымка выканання праграмы, спосаб задання велічыні затрымкі залежыць ад рэалізацыі сістэмы кіравання |
G04
|
G15 |
Адмена палярнай сістэмы каардынат |
G15 X15 Y22.5; G15;
|
G16 |
Палярная сістэма каардынат (X радыус Y вугал) |
G16 X15 Y22.5
|
G17 |
Выбар плоскасці апрацоўкі X-Y
|
G18 |
Выбар плоскасці апрацоўкі Z-X
|
G19 |
Выбар плоскасці апрацоўкі Y-Z
|
G40 |
Адмена кампенсацыі радыуса інструмента |
G1 G40 X0 Y0 F200
|
G41 |
Кампенсаваць радыус інструмента злева ад траекторыі |
G41 X15 Y15 D1 F100
|
G42 |
Кампенсаваць радыус інструмента справа ад траекторыі |
G42 X15 Y15 D1 F100
|
G43 |
Кампенсаваць даўжыню інструмента дадатна |
G43 X15 Y15 Z100 H1 S1000 M3
|
G44 |
Кампенсаваць даўжыню інструмента адмоўна |
G44 X15 Y15 Z4 H1 S1000 M3
|
G49 |
Адмена кампенсацыі даўжыні інструмента |
G49 Z100
|
G53 |
Адключыць зрушэнне пачатка сістэмы каардынат станка |
G53 G0 X0 Y0 Z0
|
G54-G59 |
Пераключыцца на зададзеную аператарам сістэму каардынат |
G54 G0 X0 Y0 Z100
|
G70 |
Праграмаваць у цалях |
G70
|
G71 |
Праграмаваць у мм |
G71
|
G80 |
Адмена цыклаў свідравання, расточвання, нарэзкі разьбы метчыкам і г. д. |
G80
|
G81 |
Цыкл свідравання |
G81 X0 Y0 Z-10 R3 F100
|
G82 |
Цыкл свідравання з затрымкай |
G82 X0 Y0 Z-10 R3 P100 F100
|
G83 |
Цыкл перарывістага свідравання (з поўным вывадам свердла) |
G83 X0 Y0 Z-10 R3 Q8 F100
|
G84 |
Цыкл наразання разьбы |
G95 G84 M29 X0 Y0 Z-10 R3 F1.411
|
G90 |
Заданне абсалютных каардынат апорных кропак траекторыі |
G90 G1 X0.5 Y0.5 F10
|
G91 |
Заданне каардынат інкрэментава апошняй уведзенай апорнай кропкі |
G91 G1 X4 Y5 F100
|
G94 |
F (падача) — у фармаце мм/хв. |
G94 G80 Z100
|
G95 |
F (падача) — в фармаце мм/аб. |
G95 G84 X0 Y0 Z-10 R3 F1.411
|
максімум 4 каманды ў кадры
Табліца тэхналагічных кодаў
Тэхналагічныя каманды мовы пачынаюцца з літары М. Уключаюць такія дзеянні, як:
- Змяніць інструмент
- Уключыць/выключыць шпіндаль
- Уключыць/выключыць ахалоджванне
- Работа з падпраграмамі
Дапаможныя (тэхналагічныя) каманды
Код
|
Апісанне
|
Прыклад
|
M00 |
Прыпыніць работу станка да націскання кнопкі «старт» на пульце кіравання, так званы «безумоўны тэхналагічны супын» |
G0 X0 Y0 Z100 M0
|
M01 |
Прыпыніць работу станка да націскання кнопкі «старт», калі ўключаны рэжым пацвярджэння супыну |
G0 X0 Y0 Z100 M1
|
M02 |
Канец праграмы, без скіду мадальных функцый |
M02
|
M03 |
Пачаць кручэнне шпіндаля па гадзіннікавай стрэлцы |
M3 S2000
|
M04 |
Пачаць кручэнне шпіндаля супраць гадзіннікавай стрэлкі |
M4 S2000
|
M05 |
Спыніць кручэнне шпіндаля |
M5
|
M06 |
Змяніць інструмент |
T15 M6
|
M07 |
Уключыць дадатковае ахалоджванне |
M3 S2000 M7
|
M08 |
Уключыць асноўнае ахалоджванне. Часам ужыванне больш аднаго M-кода ў адным радку (як у прыкладзе) недапушчальна, для гэтага выкарыстоўваюцца M13 і M14 |
M3 S2000 M8
|
M09 |
Выключыць ахалоджванне |
G0 X0 Y0 Z100 M5 M9
|
M13 |
Уключыць ахалоджванне і кручэнне шпіндаля па гадзіннікавай стрэлцы |
S2000 M13
|
M14 |
Уключыць ахалоджванне і кручэнне шпіндаля супраць гадзіннікавай стрэлкі |
S2000 M14
|
M17 |
Канец падпраграмы |
M17
|
M25 |
Замена інструмента ўручную |
M25
|
M97 |
Запуск падпраграмы, якая знаходзіцца ў той жа праграме (дзе P — нумар кадра, у выпадку прыклада пераход ажыццяўляецца да радка N25), дзейнічае не ўсюды, меркавана — толькі на станках HAAS |
M97 P25
|
M98 |
Запуск падпраграмы, якая знаходзіцца асобна ад асноўнай праграмы (дзе P — нумар падпраграмы, у выпадку прыклада пераход адбудзецца да праграмы O1015) |
M98 P1015
|
M99 |
Канец падпраграмы |
M99
|
M30 |
Канец праграмы, са скідам мадальных функцый |
M30
|
не больш аднаго кода ў кадры
Параметры каманд
Параметры каманд задаюцца літарамі лацінскага алфавіта
Код
|
Апісанне
|
Прыклад
|
X |
Каардыната кропкі траекторыі па восі X |
G0 X100 Y0 Z0
|
Y |
Каардыната кропкі траекторыі па восі Y |
G0 X0 Y100 Z0
|
Z |
Каардыната кропкі траекторыі па восі Z |
G0 X0 Y0 Z100
|
P |
Параметр каманды |
G04 P101
|
F |
Хуткасць працоўнай падачы |
G1 G91 X10 F100
|
S |
Хуткасць кручэння шпіндаля |
S3000 M3
|
R |
Параметр стандартнага цыкла альбо радыус дугі (пашырэнне стандарту) |
G81 R1 0 R2 −10 F50 или G1 G91 X12.5 R12.5
|
H |
Параметр карэкцыі абранага інструмента |
G1 G41 D1 X10. F150.
|
P |
Колькасць выклікаў падпраграмы |
L82 P10
|
I,J,K |
Параметры дугі пры кругавой інтэрпаляцыі |
G03 X10 Y10 I0 J0 F10
|
L |
Выклік падпраграмы з дадзенай меткай |
L12
|
Гл. таксама
Прыклад
Апрацоўка літары W (упісанай у прамавугольнік 34х27 мм, гл. мал.) на ўмоўным вертыкальна-фрэзерным станку з ЛПК, фрэзай дыяметрам 4 мм, у загатоўцы з арганічнага шкла:
Кадр
|
Змест
|
Каментарый
|
|
% |
Пачатак праграмы
|
N1 |
G90 G40 G17 |
Сістэма каардынат абсалютная, кампенсацыя на радыус інструмента адключана, плоскасць інтэрпаляцыі XoY
|
N2 |
S500 M3 |
Задаць хуткасць кручэння шпіндаля і уключыць шпіндаль
|
N3 |
G0 X2.54 Y26.15 |
Пераход у кропку пачатка апрацоўкі на холастым ходзе
|
N4 |
Z1.0 |
Падысці з загатоўкі па Z, недаходзячы 1 мм, на халастым ходзе
|
N4 |
G1 Z-1.0 F100 |
Уразанне ў загатоўку на падачы 100 мм/хв
|
N5 |
X5.19 Y 2.0 |
Першы штрых літары W
|
N6 |
X7.76 |
Працяг руху
|
N7 |
X16.93 Y26.15 |
Другі штрых літары W
|
N8 |
X18.06 |
Працяг руху
|
N9 |
X25.4 Y2.0 |
Трэці штрых літары W
|
N10 |
X25.96 |
Працяг руху
|
N11 |
X32.17 Y 26.15 |
Чацвёрты штрых літары W
|
N12 |
G0 Z12 |
Адвесці інструмент ад загатоўкі на халастым ходзе
|
N13 |
M5 |
Адключыць шпіндаль
|
N14 |
M30 |
Канец праграмы
|
Зноскі
Спасылкі