Металарэзны станок — станок, прызначаны для памернай апрацоўкі металічных загатовак шляхам зняцця матэрыяла механічным спосабам.
Такарны станок, адзін з прадстаўнікоў металарэзных станкоў
Гісторыя металарэзных станкоў
Лічыцца, што гісторыя металарэзных станкоў пачынаецца з вынаходства супарта такарнага станка[1]. Каля 1751 г. французскі інжынер і вынаходнікЖак дэ Вакансон стварыў станок са спецыяльнай прыладай для фіксацыі разца, у якім адсутнічаў непасрэдны ўплыў рукі чалавека на формаўтварэнне паверхні.
Класіфікацыя металарэзных станкоў
Станкі класіфікуюцца па мноству прыкмет.
Па класу дакладнасці металарэзныя станкі класіфікуюцца на пяць класаў:
Класіфікацыя металарэзных станкоў па ступені спецыялізацыі:
універсальныя. Для вытворчасці шырокай наменклатуры дэталяў малымі партыямі. Выкарыстоўваюцца ў адзінкавай і сэрыйнам вытворчасці. Таксама ўжываюць падчас рэмонтных работ.
спецыялізаваня. Для вытворчасці вялікіх партый дэталяў аднаго тыпа. Ужываюцца ў сярэдняй і буйнасерыйнай вытворчасці
спецыяльныя. Для стварэння адной дэталі ці дэталі аднаго тыпаразмеру. Ужываюцца ў буйнасерыйнай і масавай вытворчасці
Па тыпу апрацоўкі ў СССР была прынята наступная класіфікацыя:
Для ажыццяўлення працэсу рэзання на металарэзных станках неабходна забяспечыць узаемасувязь формаўтваральных рухаў.
У металарэжучага станка ёсць прывад (механічны, гідраўлічны, пнеўматычны), з дапамогай якога забяспечваецца перадача руху рабочым органам: шпіндэлю, супарту і г. д. Комплекс гэтых рухаў завецца формаўтваральнымі рухамі. Іх класіфікуюць двума відамі:
1) Асноўныя рухі (рабочыя), якія прызначаны непасрэдна для ажыццяўлення працэсу рэзання:
а) Галоўны рух Dг — ажыццяўляецца з максімальнай хуткасцю. Можа перадавацца як загатоўцы (напрыклад у такарных станках) так і інструменту (напр. у свідравальных, шліфавальных, фрэзерных станках). Характар рухаў: круцільны ці паступальны.
Характарызуецца хуткасцю — v (м/с).
б) Рух падачы Ds — ажыццяўляецца з меншай хуткасцю і таксама можа перадавацца і загатоўцы і інструменту. Характар руху: круцільны, кругавы, паступальны, перарывісты. Віды падач:
падача на ход, на двайны ход Sx. (мм/ход), Sдв.х. (мм/дв.ход);
падача на зуб Sz (мм/зуб);
падача на абарот So (мм/абарот);
хвілінная падача Sm (мм/хв).
2) дапаможныя рухі — спрыяюць ажыццяўленню працэсу рэзання, але не ўдзельнічаюць у ім непасрэдна. Віды дапаможных рухаў:
наладка станка;
усталёўка рэжымаў рэзання;
усталёўка абмежавальнікаў ходу ў адпаведнасці з памерамі і канфігурацыямі загатовак;