GitHub
GitHub — вэб-сэрвіс для сумеснай працы над праграмным забеспячэннем. Дазваляе распрацоўшчыкам ствараць, захоўваць і распаўсюджваць зыходны код праграм. У аснове GitHub ляжыць размеркаваная сістэма кіравання версіямі Git, да функцыяналу якой Github дадае кантроль доступа, бесперапынную інтэграцыю, кіраванне задачамі і трэкер багаў. Github з'яўляецца адным з найбольш вядомых сродкаў захавання праектаў з адкрытым зыходным кодам[5]. У студзені 2023 года кампанія паведаміла, што больш за 100 мільёнаў распрацоўшчыкаў выкарыстоўваюць сэрвіс[6] для работы над больш чым 420 мільёнамі рэпазіторыяў[7], з якіх 28 мільёнаў рэпазіторыяў з'яўляюцца публічнымі[8]. Станам на 2023 год Github з'яўляецца найвялікшым у свеце сховішчам зыходнага кода. ГісторыяGitHub быў распрацаваны на Ruby on Rails і пачаў працу ў лютым 2008 года[9]. Таксама вэб-сайт выкарыстоўвае фреймворк Bootstrap. 4 чэрвеня 2018 года Microsoft купіла GitHub за 7,5 млрд даляраў[10][11][12]. Вядомыя праектыМногія буйныя IT-кампаніі размяшчаюць свае афіцыйныя рэпазіторыі на сэрвісе: РаспрацоўкіАкрамя самога сайта па хостынгу IT-праектаў GitHub мае наступныя распрацоўкі:
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia