H-II (H2) — японскаяракета-носьбіт, якая здзейсніла сем палётаў паміж 1994 і 1999 гадамі, з якіх пяць былі паспяховымі. Яна была распрацаваная NASDA, каб задаволіць патрэбу Японіі ў цяжэйшай ракеце для запуску буйнейшых спадарожнікаў.[1] Гэта была першая японская двухступеньчатая ракета на вадкім паліве, вырабленая з выкарыстаннем толькі сваіх тэхналогій.[2] З-за праблем з надзейнасцю і высокага кошту яна была заменена на H-IIA.
Кантэкст
Да стварэння H-II японскае касмічнае агенцтва NASDA павінна было выкарыстоўваць у сваіх ракетах кампаненты, ліцэнзаваныя ЗША. У прыватнасці, крытычна важныя тэхналогіі H-I і яе папярэднікаў сыходзілі ад ракет Delta (вытворца ракет Delta, McDonnell Douglas, пазней Boeing і United Launch Alliance, пазней выкарыстаюць тэхналогіі H-II для стварэння Delta III, хоць гэты праект і не быў вельмі паспяховым). Нягледзячы на тое, што ў H-I частка кампанентаў была японскага паходжання, такія як рухавік LE-5 на другой ступені і інерцыяльная сістэма навядзення, самая важная частка, рухавік першай ступені, была ліцэнзійнай версіяй амерыканскага Thor-ELT. Дзякуючы распрацоўцы вадкаснага рухавіка LE-7 і цвердапаліўных паскаральнікаў для першай ступені, усе ступені Н-II зрабіліся «айчыннай распрацоўкай».
Згодна з прэс-рэлізам NASDA, H-II была распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі: [1]
Распрацоўка ракеты-носьбіта з выкарыстаннем японскіх касмічных тэхналогій.
Скарачэнне як тэрміну распрацоўкі, так і выдаткаў, за кошт максімальна шырокага выкарыстання ўжо распрацаваных тэхналогій.
Выкарыстанне крытэраў праектавання, якія забяспечаць дастатковую прадуктыўнасць як асноўных сістэм, так і падсістэм.
H-II была ў асноўным новай ракетай, уключаючы новыя вялікія бакі LH2 / LOX першай ступені і новую канфігурацыю бакаў верхняй ступені. Другая ступень абсталявана адным рухавіком LE-5A.[3]
Гісторыя
Рухавік першай ступені LE-7
Распрацоўка рухавіка LE-7 пачалася ў 1984 годзе і не абышлася без складанасцей і здарэнняў: аднойчы падчас працы над рухавіком у выніку выпадковага выбуху загінуў рабочы. Першы рухавік быў завершаны ў 1994 годзе, на два гады пазней запланаванага. Для кіравання аперацыямі па запуску пасля завяршэння праектавання ракеты была створана Rocket Systems Corporation, кансорцыум з 74 кампаній, уключаючы Mitsubishi Heavy Industries, Nissan Motors і NEC. У 1992 годзе там працавала 33 чалавекі.[4]
У 1994 годзе NASDA здолела запусціць першую ракету H-II, а да 1997 года здзейсніла пяць пускаў. Аднак кожны запуск каштаваў 19 мільярдаў ен (190 мільёнаў долараў ЗША), што занадта дорага ў параўнанні з міжнароднымі канкурэнтамі, такімі як Ariane. Распрацоўка ракеты наступнага пакалення H-IIA пачалася з мэтай змяншэння выдаткаў на запуск.
У 1996 годзе RSC падпісала кантракт з Hughes Space and Communications Group на запуск 10 спадарожнікаў. Паслядоўная няўдача 5 запуску ў 1998 годзе і 8 запуску ў наступным годзе прывяла да спынення палётаў мадэлі H-II і разрыву кантракта з Hughes.[5] Каб высветліць прычыну няўдач і накіраваць рэсурсы на H-IIA, NASDA адмяніла 7 запуск (які павінен быў быць запушчаны пасля 8 з-за змяненняў у раскладзе) і скончыла палёты H-II.[2]
Какехашы. Няправільная пайка ў сістэме астуджэння рухавіка другой ступені прывяла да прагарання рухавіка і пашкоджання кабеля, што прывяло да адключэння пасярод другога ўключэння верхняй ступені, у выніку чаго ступень з грузам апынуліся на эліптычнай НАА замест ГПА. Рухавікі спадарожнікаў паднялі арбіту ў дастатковай ступені, каб можна было правесці некаторыя запланаваныя эксперыменты па сувязі.
Кавітацыя ў крыльчатцы вадароднага турбанасоса першай ступені выклікала руйнаванне лопасці крыльчаткі, што прывяло да спынення падачы паліва і хуткага адключэння рухавіка на 239 секундзе палёту. Ракета ўпала ў акіян у 380 км на паўночны захад ад Ціцідзімы.
↑ абJAXA. H-II Launch Vehicle(нявызн.)(недаступная спасылка). Launch Vehicles and Space Transportation Systems. JAXA Website. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2013. Праверана 25 чэрвеня 2007.