Касмічны цэнтр Танегасіма
Касмічны цэнтр Танегасіма (яп.: 種子島宇宙センター) (TNSC) — найбуйнейшы ракетна-пускавы комплекс Японіі, агульнай плошчай каля 9,7 квадратных кіламетраў[2]. Ён размешчаны на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Танегасімы, вострава прыблізна ў 40 км на поўдзень ад Кюсю. Ён быў створаны ў 1969 годзе, разам з Нацыянальным агенцтвам касмічных распрацовак Японіі (NASDA). Цяпер ім кіруе JAXA. Да дзейнасці TNSC адносіцца зборка, выпрабаванне, запуск і кантроль за спадарожнікамі, а таксама выпрабаванне ракетных рухавікоў. У той час як многія падобныя аб'екты па ўсім свеце знаходзяцца на плоскай адкрытай мясцовасці, касмічны цэнтр Танегасіма знаходзіцца сярод красачных зялёных гор, а стартавы комплекс акружаны каралавымі рыфамі. Паколькі ён пабудаваны каля ўскрайку мыса, яго часам называюць «самай прыгожай ракетнай базай на свеце»[3] Аб’ектыАсноўныя мясцовыя аб’екты ўключаюць:[4]
Гэтыя аб’екты выкарыстоўваюцца для выканання аперацый ад зборкі ракет-носьбітаў, тэхнічнага абслугоўвання, інспекцый, канчатковых праверак спадарожнікаў, загрузкі спадарожнікаў на ракеты-носьбіты[5], запускаў ракет і кантролю за ракетамі-носьбітамі пасля запуску.[6] TNSC адыгрывае ключавую ролю ў запусках спадарожнікаў сярод касмічнай інфраструктуры Японіі. Арбітальныя запускі адбываюцца са стартавага комплексу Ёсінобу, з двух стартавых пляцовак:
Рухавік першай ступені H-IIA, LE-7A, выпрабоўваўся на выпрабавальным стэндзе Ёсінобу.[7] Маюцца дапаможныя будынкі для зборкі новых касмічных апаратаў, а таксама для радыёлакацыйнага і аптычнага суправаджэння запускаемых ракет. Старэйшы стартавы комплекс Осакі (месціўся ў 30°23′55″ пн. ш. 130°58′07″ у. д.HGЯO) быў закрыты ў 1992 годзе. Там распрацоўвалі і запускалі ракеты-носьбіты N-I, N-II і H-I. Музей касмічнай навукі і тэхнікі знаходзіцца побач з TNSC. Ён прапануе глыбокі погляд на гісторыю касмічных тэхналогій у Японіі. Хаця большасць выстаў і на японскай мове, даступныя турыстычныя брашуры на англійскай мове. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia