Heroes (песня Монса Сельмерлёва)
«Heroes» (бел.: Героі)— песня шведскага выканаўца Монса Сельмерлёва, які прадстаўляў краіну на музычным конкурсе Еўрабачанне 2015[2][3]. Сінгл з кампазіцыяй быў выпушчаны ў Швецыі 28 лютага 2015 года. 14 сакавіка 2015 года песня перамагла ў фінале Melodifestivalen 2015, у выніку чаго была адабрана для Еўрабачання 2015[4][5]. 24 мая 2015 года песня стала пераможцам Еўрабачання 2015. Песня «Heroes» была выканана ў чацвёртым паўфінале фестывалю, які адбыўся ў Эрэбру на сцэне Conventum Arena 28 лютага 2015 года[6]. Песня заняла першае месца ў гэтым паўфінале і была адабрана ў фінальны этап[7][8]. Падчас фіналу песня набрала найбольшую колькасць галасоў як ад міжнароднага журы, так і па выніках галасавання гледачоў[9][4][5]. Песня атрымала, у асноўным, пазітыўныя водгукі ад музычных выданняў. Кампазіцыю параўналі з працамі Дэвіда Гета і Avicii[10] (у прыватнасці з «Lovers on the Sun» Гета)[11], а таксама удалай сумессю Авічы і Coldplay[12]. Пазіцыі ў чартах
Храналогія выпуска
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia