Лічбавая дыстрыбуцыяЛічбавая дыстрыбуцыя або лічбавае распаўсюджванне, распаўсюджванне праз інтэрнэт — гэта форма распаўсюджвання лічбавага кантэнту, такога як аўдыё, відэа, электронныя кнігі, відэагульні і праграмнае забеспячэнне, праз інтэрнет. З’яўляецца альтэрнатывай фізічным носьбітам інфармацыі, такім як аптычныя дыскі, відэакасеты, папера і картрыджы. Адной з формаў лічбавай дыстрыбуцыі з’яўляюцца стрымінгавыя сэрвісы, якія прадугледжваюць, што кліентская праграма на прыладзе карыстальніка атрымае доступ да пэўнага кантэнта па запыце на абмежаваны час. Іншы падыход заключаецца ў дазволе спампаваць файл цалкам на прыладу карыстальніка і захоўваць яго пастаянна з магчымасцю аўтаномнага доступу, часам з нейкай формай абароны ад капіравання. Для таго, каб гарантаваць даступнасць кантэнта ў розных рэгіёнах і хуткасць яго перадачы, выкарыстоўваюцца так званыя сеткі дастаўкі кантэнту (англ.: content delivery network, CDN). [1] Альтэрнатывай для іх з’яўляюцца тэхналогіі пірынгавага абмену файламі (англ.: peer-to-peer, P2P). Сэрвісы лічбавай дыстрыбуцыіНекаторыя з найбольш вядомых сэрвісаў лічбавай дыстрыбуцыі пералічаны ніжэй. Аўдыё
ВідэаЭлектронныя кнігі
Відэагульні
Праграмнае забеспячэнне
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia