LeetCode – гэта анлайн-платформа, якая прапануе задачы па праграміраванню і рэсурсы для падрыхтоўкі да суразмовы для інжынераў-праграмістаў і распрацоўшчыкаў. Сэрвіс дае задачы па кадаванні і алгарытміцы, прызначаныя для трэніроўкі карыстальнікаў[2]. LeetCode заваяваў папулярнасць сярод суіскальнікаў і энтузіястаў кодзінгу як рэсурс для праходжання тэхнічных сурамзоваў і спаборніцтваў па кодзінгу[3][4].
Асаблівасці
LeetCode прапануе як бясплатны, так і прэміум-доступ. Калі бясплатныя карыстальнікі маюць доступ да абмежаванай колькасці пытанняў, то прэміум-карыстальнікі атрымліваюць доступ да дадатковых пытанняў, якія раней выкарыстоўваліся на суразмовах у буйных тэхналагічных кампаніях. Вынікі працы карыстальнікаў ацэньваюцца па хуткасці адказу і эфектыўнасці рашэння, а таксама ранжыруюцца ў параўнанні з іншымі працамі, прадстаўленымі ў базе даных LeetCode[5].
LeetCode падтрымлівае мноства моў праграмавання, уключаючы Java, Python, JavaScript і C[6]. На платформе працуюць форумы, дзе карыстальнікі могуць удзельнічаць у дыскусіях, прысвечаных складаным праблемам, працэсу праходжання суразмовы, а таксама дзяліцца сваім досведам іх праходжання[7].
У 2018 годзе LeetCode пашырыла сваю дзейнасць на Кітай[9]. У 2021 годзе кампанія правяла першы раунд фінансавання, атрымаўшы 10 млн долараў інвестыцый ад Lightspeed China Partners[9].
↑Nguyen, Nhan; Nadi, Sarah (2022-10-17). "An empirical evaluation of GitHub copilot's code suggestions". Proceedings of the 19th International Conference on Mining Software Repositories. MSR '22. New York, NY, USA: Association for Computing Machinery. pp. 1–5. doi:10.1145/3524842.3528470. ISBN978-1-4503-9303-4. LeetCode questions come with test cases in various programming languages, ... (Python, Java, JavaScript, and C)
↑Sonmez, John; Butow, Eric (2019-09-11). Programming Interviews For Dummies. John Wiley & Sons. ISBN978-1-119-56506-2. LeetCode is also a popular site for programmers who want to get up to speed.