Neue Zürcher Zeitung
Neue Zürcher Zeitung («Новая цюрыхская газета») (скар. NZZ) — буйная швейцарская нямецкамоўная штодзённая газета, якая выдаецца ў Цюрыху з 1780 года. Газета была заснавана Саламонам Геснерам пад назвай «Zürcher Zeitung», а сваю цяперашнюю назву носіць з 1821 года. «Neue Zürcher Zeitung» асвятляе сусветную палітыку, эканоміку і культуру. Палітычная арыентацыя — лібералізм, блізкі да праграмы Радыкальна-дэмакратычнай партыі. З 2002 года існуе нядзельны дадатак NZZ am Sonntag, якое носіць больш забаўляльны характар. Газета адрозніваецца кансерватыўным дызайнам, які, за выключэннем адмовы ад гатычнага шрыфта, амаль не змяніўся з 1930-х. Каляровыя фатаграфіі ў газеце з’явіліся толькі ў 2000-х. У 1979 годзе «Neue Zürcher Zeitung» разам з нямецкай газетай «Zeit» была ўзнагароджана прэміяй «Эразмус» за ўклад у еўрапейскую культуру. У 2005 годзе ўсе нумары газеты, выпушчаныя за час яе існавання, былі аблічбаваны. У выніку быў створаны архіў з прыкладна двух мільёнаў малюнкаў аб’ёмам каля 70 тэрабайт. Аднак ён даступны толькі штату газеты. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia