Type 1 Ho-Ni I
Самаходная артылерыйская ўстаноўка Тып 1 (яп.: 一式砲戦車 — літ. «танк з адной гарматай»), «Хо-Ні I» (яп.: ホニ I) — японская самаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) перыяда Другой сусветнай вайны. Створана ў 1941 годзе на шасі сярэдняга танка Тып 97 «Чы-Ха», у тым жа годзе было выраблена 26 адзінак гэтай САУ. «Хо-Ні I» у літаратуры часта адносяць да супрацьтанкавых САУ, аднак па сваім прызначэнні яна з’яўлялася САУ падтрымкі, больш прыстасаванай для стральбы з закрытых пазіцый. Выпушчаныя САУ выкарыстоўваліся японскімі войскамі ў баях на завяршальным этапе вайны. Гісторыя распрацоўкіПасля пачатку вайны на Ціхім акіяне, падраздзяленні японскай імператарскай арміі пачалі сутыкацца з сярэднімі танкамі саюзнікаў, такімі як M4 Sherman. Японскім сярэднім танкам Тып 97 Чы-Ха бракавала брані або ўзбраення, каб справіцца з гэтай пагрозай, і была пачата праца над знішчальнікам танкаў[1]. Тып 1 Хо-Ні быў распрацаваны з выкарыстаннем існуючых шасі і рухавіка Тып 97, з заменай гарматнай вежы на 75-мм Тып 90 палявую гармату, усталяваную ў адкрытым каземаце, браняваным толькі з франту бакоў. (па аналогіі з раннімі знішчальнікамі танкаў нямецкімі Panzerjager). Тып 1 Хо-Ні І прызначаны для выкарыстання ў якасці самаходнай артылерыі ў танкавых дывізіях на далёкасцях да 12000м (7,5 мілі). Канструкцыя не прадугледжвала ўсталёўку абарончага кулямёту, таму разам з адкрытай структурай была вельмі ўразлівыя ў блізкім баі[2]. Гісторыя выкарыстоўванняТып 1 Хо-Ні I ўпершыню была разгорнута ў баі пад час Лусонскай Бітвы на Філіпінах ў 1944 годзе, з абмежаваным поспехам, але тая невялікая колькасць гэтых САУ не магла аказаць уплыў на Бітву за Філіпіны. Тып 1 Хо-Ні I выраблялася ў невялікіх колькасцях паміж 1941 і лістападам 1943 года, да заменены на Тып 2 Ho-Ni II з яе Тып 91 105mm гаўбіцай. Агульная колькасць вырабленых САУ гэтага тыпу ўсяго 124 адзінкі[3]. Большасць з захаваных адзінак былі размешчаны на японскіх хатніх выспах і з’яўляліся часткай абароны супраць прагназаванага амерыканскага ўварвання, і не ўдзельнічалі ў баях да капітуляцыі Японіі. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia