Самаходная артылерыйская ўстаноўка![]() ![]() Самаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) — баявая машына з гарматай, усталяванай на самаходным колавым або гусенічным шасі, якое адначасова служыць для яе лафетам. Прызначана для агнявой падтрымкі танкаў і пяхоты. САУ падзяляюцца па масе на лёгкія (да 20 т), сярэднія (да 40 т) і цяжкія (звыш 40 т); паводле тыпу гармат — на пушкі, гаўбіцы, гаўбіцы-пушкі; па бранявой ахове — на закрытыя, паўзакрытыя і адкрытыя. САУ з’явіліся ў Першую сусветную вайну, шырока выкарыстоўваліся ў Другой сусветнай. Выконвалі задачы артылерыйскай падтрымкі рухомых злучэнняў у барацьбе з танкамі, бронемашынамі, агнявымі сродкамі і інш. У Беларусі на ўзбраенні знаходзяцца самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С1 «Гваздзіка», 2С3М «Акацыя», 2С5 «Гіяцынт», 2С19 «Мста». ЗадачыЗадача САУ — забяспечваць падтрымку агнём з далёкай дыстанцыі. Пры гэтым САУ больш мабільная, чым гарматы, якія трэба буксіраваць. Яе мабільнасць дазваляе не адставаць ад перадавых сіл. Звычайна не прадугледжваецца, што САУ будуць уваходзіць у беспасрэдны стык і наўпрост змагацца супраць іншых браніраваных баявых машын (калі толькі САУ не грае супрацьтанкавую ролю), што з’яўляецца ключавым адрозненнем ад танка. З гэтай ролі ўскоснай падтрымкі вынікае, што САУ звычайна мае гармату большага калібра, чым танк, але браня лягчэйшая, абараняе ад стралковай зброі і аскепкаў снарадаў. Знішчальнікі танкаў гістарычна найбольш паспяхова выкарыстоўваліся ў абарончых баях і баях з засад. Колькасць самаходнай артылерыі паводле краін
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia