V з’езд КП(б)БПяты з’езд КП(б)Б, [X канферэнцыя КП(б)Б]. Адбыўся 15 — 20 кастрычніка 1921 г. у Мінску. Прысутнічалі 133 дэлегаты з рашаючым і 69 з дарадчым голасам ад 3325 членаў і кандыдатаў у члены партыі. Парадак дня
Праца з’ездаЗ’езд звярнуў галоўную ўвагу на эканамічнае становішча і пераход да новай эканамічнай палітыкі, ухваліў рашэнні X з’езда РКП(б). Нэп вызначаўся як «адзіна правільны шлях, які ў дадзеных умовах верна вырашае само пытанне існавання савецкай улады». Ухвалены мерапрыемствы Саўнаргаса БССР па перабудове і спрашчэнні сістэмы кіравання прамысловасцю, пераводу фабрык і заводаў на гаспадарчы разлік, здачы іх у арэнду. З’езд падтрымаў прапановы Эканамічнай нарады пры СНК БССР па наладжванні сувязі з суседнімі губернямі і арганізацыі Заходняй эканамічнай вобласці. Канстатавалася імкненне сялян да індывідуальнага землекарыстання, разам з тым адзначалася неабходнасць развіцця савецкіх гаспадарак і адначасова дапамогі аднаасобнікам. З’езд асабліва падкрэсліў арганізацыйную і выхаваўчую функцыю прафсаюзаў як «школы камунізму» праз удзел іх у кіраванні прадпрыемствамі і сацыяльную абарону працоўных, павышэнне прадукцыйнасці працы, удзел у рабоце кааперацыі і інш. Былі разгледжаны прынцыпы рэформы агульнаадукацыйнай школы, узята арыентацыя на правядзенне асветнай работы на нацыянальных мовах, што паклала пачатак палітыцы беларусізацыі, акрэслены задачы друку, формы работы партшкол, сутнасць і формы антырэлігійнай прапаганды. Вынікі з’ездаЗ’езд абраў ЦБ КП(б)Б з 9 чалавек і 3 кандыдатаў у члены, Кантрольную і Рэвізійную камісіі КП(б)Б. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia