Вільгельм Георгіевіч Кнорын
Вільге́льм Гео́ргіевіч Кно́рын (Кнорыньш) (29 жніўня 1890 — 29 ліпеня 1938) — савецкі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, літаратурны-крытык, журналіст. БіяграфіяНарадзіўся ў Латвіі. Доктар гістарычных навук (1935 г.). Скончыў настаўніцкую семінарыю. З 1910 г. член Сацыял-дэмакратычнай партыі Латвіі, пазней — РКП(б). Прымаў актыўны ўдзел ва ўстанаўленні Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, грамадска-палітычнай дзейнасці БССР. Сакратар Цэнтральнага бюро КП(б)Б (1920—1922 гг.), першы сакратар ЦК КП(б)Б (1927—1928 гг.). У 1928—1935 гг. працаваў у выканкаме Камінтэрна. З 1932 г. дырэктар Інстытута чырвонай прафесуры, галоўны рэдактар часопісаў «Коммунистический Интернационал», «Большевик». Расстраляны ў 1938 г. ПоглядыУ кастрычніку 1920 года ў артыкуле «Мір і Беларусь» зазначыў, што на падпісанне Рыжскай мірнай дамовы з Польшчай трэба ісці дзеля «перамогі рэвалюцыі, для ўсёй вялікай Савецкай Расійскай Федэрацыі. Дзеля інтарэсаў усёй вялікай сусветнай рэвалюцыі мы павінны ахвяраваць сваімі мясцовымі, маленькімі інтарэсамі»[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia