XII Усебеларускі з’езд СаветаўДвана́ццаты Усебелару́скі з’езд саве́таў (надзвычайны). Адбыўся ў два этапы: 20 — 23 лістапада 1936 і 15 — 19 лютага 1937 года ў Мінску. Прадстаўніцтва на з’ездзеПрысутнічала 843 дэлегатаў. Парадак дня
Рашэнні з’ездаНа пасяджэннях у лістападзе з'езд абмеркаваў па дакладзе Чарвякова і аднагалосна адобрыў праект Канстытуцыі СССР. На VIII Усесаюзны з'езд Саветаў абраў 63 дэлегатаў, пераважна кіруючых партыйных і дзяржаўных работнікаў, і ў сувязі з пачаткам яго работы (25 лістапада) спыніў сваю работу. У час другога этапу работы ў лютым 1937 года па дакладзе Галадзеда (старшыні камісіі па распрацоўцы Канстытуцыі БССР) з'езд разгледзеў падрыхтаваны праект, які поўнасцю адпавядаў Канстытуцыі СССР. На працягу 2 тыдняў у БССР прайшлі шматлікія сходы па абмеркаванні праекта, было выказана нямала прапаноў. З'езд прыняў праект за аснову і ўтварыў рэдакцыйную камісію для разгляду паправак і дадаткаў. У апошні дзень працы з'езд зацвердзіў Канстытуцыю Беларускай ССР, дзе былі абвешчаны шырокія правы грамадзян рэспублікі, якія потым грубейшым чынам парушаліся. ЦВК рэспублікі было даручана распрацаваць і зацвердзіць палажэнне аб выбарах і прызначыць дату выбараў у Вярхоўны Савет БССР. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia