IX Усебеларускі з’езд СаветаўДзевяты Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 8 — 15 мая 1929 у Мінску. Прысутнічала 559 дэлегатаў з правам рашаючага голасу і 168 з дарадчым. Парадак дня
Праца з'езда3'езд адзначыў дасягненні БССР у ажыццяўленні індустрыялізацыі, пашырэнні прамысловага будаўніцтва, павелічэнні ўдзельнай вагі прамысловай прадукцыі ўсёй гаспадаркі. Канстатавана было павышэнне культурнага ўзроўню насельніцтва, ухвалены мерапрыемствы па рацыяналізацыі і скарачэнні дзяржапарату. У адносінах перспектыў развіцця сельскай гаспадаркі з'езд, выконваючы ўказанні з Масквы, паставіў задачу яе сацыялістычнай рэканструкцыі, калектывізацыі сялянскіх гаспадарак, вытворчасць іх кааперавання, узмацнення і пашырэння буйных саўгасаў пры адначасовым усямерным стымуляванні ўздыму індывідуальнага бядняцка-серадняцкага сектара. 3'езд ухваліў распрацаваны Дзяржкампланам і зацверджаны Саўнаркомам БССР план развіцця народнай гаспадаркі і культурнага будаўніцтва рэспублікі на 1928 — 1932 гг., адзначыў неабходнасць рашучага сацыялістычнага наступу на капіталістычныя элементы горада і вескі. Пэўная ўвага была звернута на працяг палітыкі беларусізацыі, з'езд даручыў ураду больш хуткімі тэмпамі праводаіць беларусізацыю ўсіх дзяржаўных, культурных і грамадскіх устаноў і арганізацый, рэўваенсавету Беларускай ваеннай акругі закончыць беларусізацыю нацыянальных фарміраванняў, а ўраду БССР і акруговым выканкомам усямерна дапамагаць яму ў гэтай рабоце. Вынікі з'ездаАбраны ЦВК БССР з 254 членаў і 88 кандыдатаў. У ЦВК СССР ад рэспублікі было абрана 5 членаў і 2 кандыдаты. Старшыней ЦВК БССР пераабраны А. Р. Чарвякоў, старшынёй СНК БССР — М. М. Галадзед. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia