XXVI Генеральная асамблея Міжнароднага астранамічнага саюзаXXVI Генеральная асамблея Міжнароднага астранамічнага саюза — міжнародная канферэнцыя, якая была арганізавана Міжнародным астранамічным саюзам і праходзіла ў Празе 14—25 жніўня 2006 года. 24 жніўня ўдзельнікамі асамблеі было прынята рашэнне змяніць вызначэнне тэрміна «планета». Зараз афіцыйна планетай Сонечнай сістэмы называецца нябеснае цела, якое адпавядае усім наступным умовам:
Апошняе ўдакладненне наконт свабоднай прасторы, дададзенае на асамблеі, азначае, што на арбіце планеты не знаходзіцца нябесных целаў, якія не з'яўляюцца яе спадарожнікамі[1]. Асамблея відавочна дэкларавала, што Плутон не з'яўляецца планетай. Ён задавальняе толькі двум першым крытэрыям, якія выкарыстоўваліся раней, і не задавальняе новаму крытэрыю. Яго класіфікацыя змененая на «карлікавая планета», у якія таксама ўваходзяць Эрыс, Цэрэра, Макемаке і Хаумеа. Дадзенае вызначэнне абмежавана Сонечнай сістэмай, г. зн. Асамблея ніяк не спрабавала класіфікаваць целы, званыя экзапланетамі. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia