Карлікавая планетаКа́рлікавая планета — нябеснае цела ў Сонечнай сістэме, якое адпавядае наступным чатыром умовам[1][2]:
Гэты тэрмін быў прыняты МАС 24 жніўня 2006 года ў рамках больш дэталёвай класіфікацыі цел, якія абарачаюцца вакол Сонца, на 3 катэгорыі. Целы, досыць вялікія для таго, каб ачысціць арбіту вакол сябе, вызначаныя як планеты, а недастаткова вялікія, каб дасягнуць нават гідрастатычнай раўнавагі, — малымі целамі Сонечнай сістэмы. Зыходзячы з азначэння, катэгорыя карлікавых планет з’яўляецца самастойнай катэгорыяй, а не падмноствам катэгорыі планет. Таксама тэрмін карлікавая планета не адносіцца да іншых планетных сістэм[3]. Спіс карлікавых планетМАС афіцыйна назваў тры целы, якія адразу атрымалі класіфікацыю карлікавых планет[4]. Тэрмін «карлікавая планета» варта адрозніваць ад паняцця «малая планета», якім называюць таксама і астэроіды. Афіцыйна тэрмін «малая планета» больш не выкарыстоўваецца, застаючыся данінай гісторыі.
* Значэнне ў параўнанні з Зямлёй. Іншыя кандыдатыДадаткова, існуюць некалькі цел, якія патэнцыяльна могуць кваліфікавацца як карлікавыя планеты. З такіх аб’ектаў у табліцы ніжэй пералічаныя тыя, чый дыяметр большы ці найбольш імаверна большы за 750 км:
Статус Харона, які раней разглядаўся як спадарожнік Плутона, застаецца нявызначаны, бо ў цяперашні час няма дакладнага азначэння па размежаванні планет са спадарожнікам ад падвойных карлікавых планетных сістэм. Праект рэзалюцыі (5)[3], апублікаваны МАС, указвае, што Харон павінен разглядацца як планета, таму што:
Гэтага азначэння, аднак, няма ў канчатковым рашэнні МАС. Невядома таксама, ці з’явіцца яно ў будучыні. Калі падобнае азначэнне не будзе ўхвалена, Харон будзе разглядацца як карлікавая планета. Другі, трэці і чацвёрты найбуйнейшыя аб’екты ў поясе астэроідаў (Веста, Палада і Гігея) павінны будуць класіфікавацца як карлікавыя планеты, калі акажацца, што іх форма вызначаецца гідрастатычнай раўнавагай. Да цяперашняга часу гэта пераканаўча не даказана[6]. Памер і маса карлікавых планетНіжняя і верхняя граніцы памеру і масы карлікавых планет не ўказаныя ў рашэнні МАС. Няма строгіх абмежаванняў на верхнія граніцы, і аб’ект большы ці масіўнейшы чым Меркурый з неачышчанымі абласцямі арбіты можа класіфікавацца як карлікавая планета. Ніжняя граніца вызначаецца паняццем гідрастатычна раўнаважнай формы, аднак памер і маса аб’екта, які дасягнуў такой формы, невядомыя, і эмпірычныя назіранні наводзяць на думку, што могуць моцна адрознівацца ў залежнасці ад саставу і гісторыі аб’екта. Першакрыніца папярэдняга рашэння МАС, якое вызначае гідрастатычна раўнаважную форму, прымяняецца «да аб’ектаў з масай больш 5 × 1020 кг і дыяметрам больш 800 км»[3], аднак гэта не ўвайшло ў канчатковае рашэнне 5A, якое было ўхвалена. Па меркаванні некаторых астраномаў, новае паняцце азначае з’яўленне яшчэ 45 новых карлікавых планет[7][8]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia