Škoda Holding
Škoda Holding a.s. (вымаўляецца Шко́да Хо́лдынг) — адна з найбуйнейшых кампаній Чэхіі, якая спецыялізуецца на машынабудаванні. Гісторыя![]() Заснавана ў 1859 годзе графам Вальдштайн-Вартэнберк як ліцейная і машынабудаўнічая фабрыка ў горадзе Пльзень. У 1869 годзе ўладальнікам фабрыкі стаў інжынер і прадпрымальнік Эміль Шкода (Emil Škoda), прозвішча якога стала гандлёвай маркай. Фабрыка выпускала металічныя вырабы і ліццё для прамысловых аб'ектаў: дэталі для млыноў, чыгуначнага транспарту, электрастанцый (напр. Ніягарскай), элементы шлюзаў (напр. Суэцкага канала), артылерыю і іншы ваенны рыштунак для арміі і флоту як для Аўстра-Венгрыі, так і на экспарт у розныя краіны свету (Мексіка, Японія і інш.). Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе прадпрыемства канцэрна працягнулі працу ў Чэхаславакіі. Канцэрн выпускаў узбраенне і тэхніку, у тым ліку танкі. Пасля падпісання ў 1938 годзе Мюнхенскага пагаднення, падзелу і нямецкай акупацыі Чэхаславакіі заводы працягнулі працу ў інтарэсах Трэцяга рэйха. ПрадпрыемствыПад маркай «Шкода» працуюць наступныя прадпрыемствы (некаторыя з іх маюць новых уладальнікаў, пакінуўшы сабе толькі марку):
Найбольш вядомыя ў свеце аўтамабілі маркі «Шкода», а таксама трамваі і лакаматывы. ЛагатыпСучасны лагатып Шкоды — крылатая страла з трыма стылізаванымі пёрамі ўнутры круга (так званы «індзеец») — існуе з 1923 года. Зноскі
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia