Ігар Іванавіч Губарэвіч
Ігар Іванавіч Губарэвіч (нар. 5 снежня 1969) — беларускі дыпламат. БіяграфіяНарадзіўся ў 1969 годзе ў Златавусце (Чалябінская вобласць, Расія), у 1993 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт[1]. У 1993—2006 гадах працаваў на розных дыпламатычных пасадах у МЗС Беларусі. Быў выканаўчым сакратаром дэлегацыі Беларусі на 49-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, членам дэлегацыі з 50-й па 53-ю сесіі Генеральнай Асамблеі[2]. З 1995 па 1999 гады — трэці сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. З 1999 па 2003 гады працаваў у цэнтральным апараце МЗС Беларусі на пасадах намесніка начальніка, начальніка аддзела ЗША і Канады, намесніка начальніка ўпраўлення Амерыкі[3]. З 2003 па 2006 гады — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі, з красавіка па лістапад 2004 года — часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Францыі[4], выканаўца абавязкаў пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА. У камунікацыі ўнутры МЗС і дзелавой перапісцы з іншымі органамі дзяржкіравання пераважна карыстаўся беларускай мовай[5]. З 2006 года супрацоўнічае з прыватнымі кампаніямі ў сферы міжнароднага гандлю. Стала піша для аналітычнага сайта Belarus Digest[6] і з’яўляецца адным са складальнікаў «Топ-100 самых уплывовых беларусаў» тыднёвіка «Наша Ніва»[7]. Старшы аналітык Цэнтра Астрагорскага. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia