Аляксандр Ганус
Аляксандр Ганус — мсціжскі валасны пісар у 1887—1902 гадах, фалькларыст-аматар. Запісаў каля 30 народных казак і паданняў ад сялян сваёй воласці. ПерадумовыУ час працы над кнігай «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» этнограф Павел Шэйн звярнуўся да ўладаў з просьбай даручыць валасным пісарам запісваць мясцовы фальклор. Ідэя аказалася ўдалай, што было адзначана ў прадмове да другога тома выдання. Шэйн асабліва выдзяляў этнаграфічныя запісы мсціжскага пісара Аляксандра Гануса[1]. Творчая спадчынаГанусавы запісы былі зроблены ў кастрычніку 1889 года. З іх паходзяць, у прыватнасці, вядомыя народныя казкі «Лысы і рыжы» і «Смерць чараўніка». Уладзімір Караткевіч выкарыстаў дзве запісаныя Ганусам казкі ва ўласных творах: «Балотныя паны» — як устаўны расказ у рамане «Каласы пад сярпом тваім», а «Мужык, чорт і мядзведзь» — як аснову для аўтарскай казкі «Чортаў скарб». У запісах пазначаны імёны сялянаў, ад якіх Ганус пачуў казкі: Якаў Буза, Васіль Алай (магчыма, будучы мсціжскі валасны старшыня), Восіп Навіцкі і іншыя. Сярод нявыдадзеных запісаў Аляксандра Гануса — у асноўным мясцовыя варыянты вядомых песень і вершаў, напрыклад «Гэй, каб нам [быць] весялей». Таксама ім была запісаная штучная (г.зн. пісьмовага паходжання) паэма «Паненская гара», складзеная невядомым аўтарам пра аднайменны пагорак у Лагойску. Сюжэт паэмы не супадае ні з вядомымі народнымі паданнямі, ні з эпізодам пра той жа пагорак у «Вечарніцах» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча[2]. АсобаУ 1886 годзе займаў пасаду пісара Дзімітравіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, у 1887—1902 гадах — Мсціжскай воласці таго ж павета[3]. Пра жыццё пасля 1902 года нічога невядома. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia