Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі

Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі
старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 20 сакавіка 2020

Нараджэнне 4 чэрвеня 1977(1977-06-04) (48 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі (нар. 4 чэрвеня 1977, в. Куцавічы, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны служачы, дзеяч рэжыму Лукашэнкі[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 4 чэрвеня 1977 года ў вёсцы Куцавічы Ашмянскага раёна. Беларус. У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «геаграфія і біялогія», у 2004 годзе Акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «менеджмент у сферы адукацыі», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працоўную дзейнасць пачынаў настаўнікам біялогіі сярэдняй школы № 6 г. Смаргоні. Пасля праходжання службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь працаваў метадыстам інфармацыйна-метадычнага цэнтра ўпраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, дырэктарам агульнаадукацыйнай сярэдняй школы № 1 г. Смаргоні, намеснікам старшыні Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.

З 2011 года ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце: узначальваў упраўленне культуры, працаваў першым намеснікам, у далейшым, начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі, з 2018 года — начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі.

20 сакавіка 2020 года прызначаны старшынёй Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта. З восені 2024 года — старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта. У ліпені 2025 года заклікаў супрацоўнікаў міліцыі працягваць палітычныя рэпрэсіі супраць нязгодных з палітыкай рэжыму Лукашэнкі[2].

Крыніцы

  1. Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій . Наша Ніва (16 ліпеня 2025). Праверана 24 ліпеня 2025.
  2. В лидской милиции подвели итоги: снижение преступности и новые задачи (руск.). lidanews.by. — «Хочу поблагодарить вас за слаженную работу, в том числе в 2020 году. Есть такой девиз: «не забудем, не простим». Мы не можем простить тем людям, которые хотели тогда нашу страну перевернуть. Работа правоохранительных органов в этом направлении идет планомерно по сей день — не останавливайтесь!»  Праверана 24 ліпеня 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya