Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт

Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Смаргонскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Смаргонскі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 231042, Гродзенская вобласць, г. Смаргонь, вул. Леніна, 5
Старшыня Генадзь Васільевіч Харужык
Сайт smorgon.grodno-region.by (бел.)(руск.)(англ.)

Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Смаргонскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада, у будынку па вул. Леніна, 5.

Структура

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Упраўленне справамі;
  • Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
  • Упраўленне адукацыі;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.

Старшыні

Зноскі

Спасылкі

  • smorgon.grodno-region.by — афіцыйны сайт Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya