Артур Стэнлі ЭдынгтанАртур Стэнлі Э́дынгтан (англ.: Arthur Stanley Eddington) — англійскі астраном і астрафізік, адзін з заснавальнікаў тэорыі ўнутранай будовы зорак. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства, у 1921—1923 гг. яго прэзідэнт. Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1914 г., замежны член Акадэміі навук СССР з 1923 г., Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1923 г. У 1898—1902 гг. вучыўся ў Оуэнс-каледжы, у 1905 годзе скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1906—1913 гг. старэйшы асістэнт у Грынвіцкай абсерваторыі. З 1913 г. прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта і адначасова з 1914 г. дырэктар астранамічнай абсерваторыі ў ім. У 1938—1944 г. прэзідэнт Міжнароднага астранамічнага саюза. Навуковая дзейнасць![]() А. Эдынгтану належаць працы па руху, будове і эвалюцыі зорак, агульнай тэорыі адноснасці, касмалогіі, квантавай тэорыі. Вывучыў прасторавае размеркаванне зорак, туманнасцяў і зорных скопішчаў. Распрацаваў мадэль зоркі — стандартная мадэль Эдынгтана. У 1924 годзе адкрыў залежнасць свяцільнасці зорак ад іх мас і ў 1926 г. паказаў, што яна не можа перавышаць пэўнага значэння (ліміт Эдынгтана). У 1919 г. Эдынгтан эксперыментальна пацвердзіў адхіленне святла ў гравітацыйным полі Сонца, прадказанае А. Эйнштэйнам. У апошнія гады жыцця Эдынгтан працаваў над стварэннем тэорыі, аб'ядноўваючай квантавую фізіку і тэорыю адноснасці. Гэтыя працы не былі завершаны (сабраныя і ў 1946 годзе апублікаваны пад рэдакцыяй Э. Уітэкера ў кнізе «Фундаментальная тэорыя» (англ.: Fundamental Theory))[10]. Узнагароды і памяць
Імем вучонага названы малая планета і кратэр на Месяцы[11]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia