Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова
Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Баранавічы. ГісторыяУ выніку развіцця тэкстыльнай прамысловасці Беларусі ўзнікла неабходнасць у павелічэнні колькасці спецыялістаў у галіне лёгкай прамысловасці. З гэтай мэтай у г. Баранавічы быў створаны тэхнікум, першым дырэктарам якога стаў Юрый Аляксандравіч Цырэня . У 1970 годзе тэхнікуму прысвоена імя В. Я. Чарнышова — Героя Савецкага Саюза, камандзіра Баранавіцкага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1 лістапада 1999 года тэхнікуму нададзены статус каледжа. За гады свайго існавання Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці падрыхтаваў больш за 26480 чалавек. Яго выпускнікі працуюць кіраўнікамі прадпрыемстваў, начальнікамі цэхаў, аддзелаў і ўчасткаў прадпрыемстваў у розных гарадах рэспублікі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia