Васіль Яфімавіч Чарнышоў
Васі́ль Яфі́мавіч Чарнышо́ў (26 жніўня 1908, с. Чырвонае цяпер Лівенскага раёна Арлоўскай вобласці — 12 лістапада 1969, Масква) — савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр (16.09.1943) Член партыі з 1928 года, член ЦК КПСС з 1952 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1950—1969). Герой Савецкага Саюза (01.01.1944). БіяграфіяУ 1926 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У 1927 годзе скончыў Арлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча, у тым жа годзе дэмабілізаваўся. У 1930 годзе скончыў Бранскі камуністычны універсітэт, на камсамольскай, а з 1937 года на партыйнай рабоце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Згодна з даследаваннем Беларускай службы Радыё «Свабода», партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Чарнышова ўчыніў разню ў вёсцы Налібакі на Стаўпеччыне, у выніку якой загінулі 128 мірных жыхароў[2]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за паспяховае кіраўніцтва партызанскай барацьбой, асабістую мужнасць і адвагу генерал-маёру Васілю Чарнышову Яфімавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3638)[3]. З 1944 года 1-ы сакратар Брэсцкага, у 1948—1950 гадах Мінскага абкама. У 1950—1951 гадах сакратар ЦК КП Беларускай ССР. На месца знятага ў 1950 годзе Мікалая Гусарава Старшыня СМ БССР А. Я. Кляшчоў, Старшыня Прэзідыума ВС БССР В. І. Казлоў, сакратар ЦК КП(б)Б М. В. Зімянін, намеснік Старшыні СМ БССР П. А. Абрасімаў прапаноўвалі кандыдатуру В. Я. Чарнышова[4], аднак яна была адхіленая. У 1951—1959 гг. 1-ы сакратар Калінінградскага абкама, у 1959—1969 гадах 1-ы сакратар Прыморскага крайкома КПСС. У 1969 годзе намеснік старшыні Камітэта партыйнага кантролю пры ЦК КПСС. Пахаваны на Новадзявочых могілках. УзнагародыУзнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна, ордэнам Суворава 1-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. ПамяцьІмем Чарнышова названы каледж лёгкай прамысловасці ў Баранавічах. 9 чэрвеня 2007 года ва Уладзівастоку на фасадзе будынка па адрасе: вуліца Святланская, дом № 47, дзе раней размяшчаўся Прыморскі крайкам КПСС, устаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб Чарнышове. 6 лістапада 2016 года на фасадзе Калінінградскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка В. Я. Чарнышову[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia