Будынак Магілёўскага губернскага жандарскага праўлення
Будынак Магілёўскага губернскага жандарскага праўлення — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 29. ГісторыяПабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя на Вялікай Садовай вуліцы як жылы, даходны дом. Да 1917 г. тут размяшчаліся Губернскае жандарскае праўленне, натарыяльная кантора і кватэры. У 1924 г. нацыяналізаваны[1]. Выкарыстоўваўся як жылы з камісійным магазінам і абутковай крамай на першым паверсе. У 2005 г. праведзены капітальны рамонт. Цяпер часткова заняты пад розныя ўстановы[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры неакласіцызму. Будынак двухпавярховы, з цэглы, атынкаваны, з мансардай. Дах вальмавы. Бакавымі фасадамі ўшчыльную прымыкае да двух суседніх будынкаў. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана аркатурным поясам па верхняй частцы другога паверха, фрызам і гзымсам. Ніжні паверх вылучаны рустоўкай і імітацыяй замковага каменя над вокнамі[1]. ![]() Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя, на другім паверсе — арачныя. Дэкаратыўнае рашэнне фасада ўзмацняецца міжпавярховым поясам. На галоўным фасадзе злева стылізаваны дзвярны праём увахода ва ўстанову грамадскага харчавання. У правай частцы галоўнага фасада размяшчаюцца ўваходы ва ўстановы гандлю з вялікімі прамавугольнымі дзвярнымі праёмамі[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia