Вікторыя Уладзіміраўна Дацун

Баскетбол
Вікторыя Уладзіміраўна Дацун
Нарадзілася 14 верасня 1967(1967-09-14)[1] (57 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1998 Гермес Бабруйск
1998—2000 Алімпія Гродна
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Вікторыя Уладзіміраўна Дацун (нар. 14 верасня 1967, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка, пазней трэнер. Жонка беларускага баскетбольнага трэнера Аляксандра Шымкавяка.

Біяграфія

Першым трэнерам быў Канстанцін Казіміравіч Шпілеўскі. Вучылася і трэніравалася ў Бабруйскім аўтатранспартным каледжы пад кіраўніцтвам Аляксандра Шымкавяка. У 1995 годзе стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі ў складзе бабруйскага «Гермеса».

Была галоўным трэнерам зборнай Беларусі U-16 (2008) і зборнай U-18 (2009, 2010, 2012, 2016).

У верасні 2017 года была прызначана галоўным трэнерам зборнай Беларусі U-17[2][3][4], кіравала ёй на чэмпіянаце свету U-17 у Мінску ў ліпені 2018 года[5].

З 2018 года — галоўны трэнер зборнай Беларусі U-18. З 2020 года — галоўны трэнер зборнай Беларусі U-16[6][7]. У 2021 годзе зноў прызначана галоўным трэнерам зборнай Беларусі U-18[8], перамагла з ёй у Кубку Халіпскага-2022[9][10].

У студзені 2004 года змяніла Аляксандра Шымкавяка на пасадзе галоўнага трэнера гродзенскай «Вікторыі», калі ён вярнуўся да кіраўніцтва гродзенскай «Алімпіяй»[11]. З 2013 года — другі трэнер «Алімпіі», у другой палове сезона 2017/18 выконвала абавязкі галоўнага трэнера пасля сыходу з жыцця Шымкавяка. З 2020 года — галоўны трэнер «Вікторыі»[12]. З 2022 года — галоўны трэнер «Алімпіі»[13].

Кар’ера баскетбалісткі

Кар’ера трэнера

Дасягненні

У якасці баскетбалісткі

У якасці трэнера

Зноскі

  1. а б Viktoryia Datsun // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
  2. УТВЕРЖДЕНЫ ТРЕНЕРЫ НАЦКОМАНД ПО БАСКЕТБОЛУ
  3. ВИКТОРИЯ ДАЦУН, ГЛАВНЫЙ ТРЕНЕР ЖЕНСКОЙ КОМАНДЫ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ (U-17): «В ДОСТИЖЕНИИ УСПЕХА НА ЧЕМПИОНАТЕ МИРА-2018 МЫ РАВНЯЕМСЯ НА НАЦИОНАЛЬНУЮ СБОРНУЮ БЕЛАРУСИ»
  4. Главный тренер сборной U-17 Виктория Дацун: белорусские баскетболистки умнее и хитрее натурализованных американских игроков
  5. Виктория Дацун: «Испытываю чувство гордости за нашу страну и за людей, причастных к этому историческому событию для белорусского баскетбола»
  6. ИСПОЛКОМ БФБ. ОПРЕДЕЛЕНЫ ГЛАВНЫЕ ТРЕНЕРЫ МОЛОДЁЖНЫХ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ
  7. Виктория Дацун: "Скорость выигрывает у роста". Тренер национальной женской сборной U-16 о перспективах женского баскетбола в Беларуси
  8. ИТОГИ ЗАСЕДАНИЯ ИСПОЛКОМА БФБ
  9. ДЕВЧОНКИ ЧТО НАДО!
  10. КУБОК ХАЛИПСКОГО – 2022. СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-18 ЗАВОЕВАЛА ЗОЛОТЫЕ МЕДАЛИ ТУРНИРА
  11. Александр Шимковяк: пока сильнее мы не стали
  12. «Виктория», которая делает из Гродно баскетбольную столицу(недаступная спасылка)
  13. Перемены в гродненском баскетболе — у всех команд сменились главные тренеры

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya