Гарадскі стадыён (Маладзечна)
Гарадскі стадыён — шматфункцыянальны стадыён у Маладзечне, Беларусь. У сезоне 2020 года з’яўляецца хатняй арэнай для футбольных клубаў «Маладзечна» і «Энергетык-БДУ», якія выступаюць у чэмпіянаце Беларусі па футболе. Умяшчальнасць стадыёна складае 4 560 месцаў. ГісторыяГарадскі стадыён быў пабудаваны ў Маладзечне ў 1946 годзе. З 1992 стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Сучасны выгляд спартыўная арэна набыла ў ходзе рэканструкцыі, праведзенай на працягу 2005 года. На трыбунах былі ўсталяваныя індывідуальныя пластыкавыя сядзенні, ажыццёўлена мадэрнізацыя адміністрацыйнага будынка. У 2008 было абноўлена пакрыццё бегавых дарожак. Газон на стадыёне натуральны, усталявана электроннае табло. Памеры поля — 105×68 метраў. Падагрэў і штучнае асвятленне футбольнага поля адсутнічаюць. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia