Герб надаем месту нашему Витебскому в блакитном полю образ Спаса Збавителя нашего, и при том зараз трохи нижей меч голый червоный, что ся мает разуметь кровавый.
Герб горада Віцебска ўяўляе сабой выяву ў блакітным полі іспанскага шчыта абраза Спаса Збавіцеля ў профіль, пад ім знаходзіцца аголены чырвоны меч. У якасці трымальнікаў шчыта — фігуркі анёлаў.
Арыгінальны тэкст(руск.)
Герб города Витебска представляет собой изображение на голубом поле испанского щита образа Спаса Спасителя в профиль, под ним размещается обнаженный червленый меч. В качестве щитодержателей - фигурки ангелов.
Аднак 2 чэрвеня2009 герб Віцебска зацвердзілі наноў, з іншым апісаннем[3].
Апісанне
Герб горада Віцебска ўяўляе сабой іспанскі шчыт, у блакітным полі якой выява абразу Збавіцеля, звернутага направа, вакол яго галавы зверху праваруч — літары «IΣ» і леваруч — літары «ХΣ» з тытламі, ніжэй праваруч і леваруч — дзве літары «З» з тытламі. У ніжняй частцы шчыта выява накіраванага лязом налева срэбнага меча з залатой ручкай. Шчыт размяшчаецца ў чырвоным картушы барочнай формы, які дапаўняецца чырвонымі кветкамі і зялёнымі стужкамі. Пад ім знаходзяцца дзве лаўровыя галіны зялёнага колеру, пераплеценыя чырвонай стужкай. Герб завяршае херувім з распасцёртымі крыламі. У якасці трымальнікаў тарчы выявы двух анёлаў са стужкамі блакітнага колеру ў руках.
↑Указ президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 г. № 60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области».
↑Указ президента Республики Беларусь от 2 июня 2009 г. № 277 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».