Джордан Рэнэ Хупер
Джордан Рэнэ Хупер (нар. 20 лютага 1992, ЗША) — амерыканская баскетбалістка, форвард. Кар’ераПачынала сваё захапленне баскетболам у старэйшай школе Альянсу, штат Невада. Потым былі 4 гады ва Універсітэце Небраскі, дзе была стабільным гульцом стартавай пяцёркі. У 2013 годзе яна была выклікана ва ўніверсітэцкую зборную ЗША, з якой заваявала золата Універсіяды ў Казані. У 2014 была задрафтавана «Тулсай Шок», у складзе якой правяла 35 гульняў з паказнікамі 5.7 ачкоў і 2.3 падборы у сярэднім за гульню. Па сканчэнню сезона ў WNBA форвард на год з’ехала ў турэцкі «Бешыкташ», але потым вярнулася ў «Тулсу». У сезоне 2015/16 амерыканка паспрабавала свае сілы ў Пуэрта-Рыка, Аўстраліі і Ліване, а потым зноў вярнулася ў элітную амерыканскую лігу — «Далас Вінгз». Новы гульнявы сезон 2016 форвард праводзіць у Турцыі, а ў 2017 выступае спачатку за «Канектыкут Сан», а потым за «Атланту Дрым». Наступныя тры сезоны 2017—2019 Хупер правяла ў Аўстраліі і Ізраілі. Пры тым амерыканка была адной з лепшых у складзе сваіх камандаў: у сезоне 2018/19 яна набірала ў сярэднім 18.1 ачкоў, 8.6 падбораў, 1.2 перадачу і 1.4 перахоп, а ў наступным годзе — 13.0 ачкоў, 9.7 падбораў, 1.5 перадачы і 1.3 перахопу. Гульнявы сезон 2020/21 пачынала лістападаўскім кантрактам з «Энерга Торунь». У студзене 2021 года падпісала кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia