Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945
Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945 (укр.: День памʼя́ті та перемо́ги над наци́змом у Дру́гій світові́й війні́ 1939 – 1945) — дзяржаўнае свята Украіны, якое адзначаецца штогод 8 мая, пачынаючы з 2024 года. Дзяржаўнае свята было ўстаноўлена 29 мая 2023 г. Вярхоўнай Радай Украіны замест Дня перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 9 мая, які прыходзіўся ў адзін дзень з савецкім Днём перамогі.[1][2] У гадавіну капітуляцыі нацысцкай Германіі (гэтую падзею прынята разглядаць як сімвал перамогі над нацызмам) ва Украіне, пачынаючы з 2016-га па 2023-ы год, ушаноўваўся 8 мая памятны дзень — Дзень памяці і прымірэння — (памяці ахвяр) сусветнай вайны і прымірэння паміж краінамі-ўдзельніцамі Другой сусветнай вайны). Згодна з Указам Прэзідэнта Украіны, падпісаным у 2015 годзе, мэтай святкавання з'яўляецца "дастойнае ўшанаванне подзвігу ўкраінскага народа, яго выдатны ўклад у перамогу Антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусветнай вайне і выказванне павагі ўсім змагарам супраць нацызму".[3] 12 чэрвеня 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон № 9278 «Аб Дні памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939-1945 гадоў».[4] ГісторыяПаводле апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, у 2010 годзе амаль 60 % украінцаў лічылі Дзень Перамогі (свята ў гонар перамогі СССР над нацысцкай Германіяй у 1945 годзе) адным з самых вялікіх святаў. У 2022 годзе пасля расійскага ўварвання ва Украіну толькі 13 % украінцаў былі гатовыя святкаваць 9 траўня.[5] 8 траўня 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб святкаванні ва Украіне 9 мая Дня Еўропы[6][7] і ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект аб устанаўленні 8 мая Дня памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939—1945 замест Дня перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 9 траўня.[8] У прамове ў гэты дзень Зяленскі заявіў, што «Мы вяртаем нашай дзяржаве сумленную гісторыю без ідэалягічных дамешкаў».[5] Ён таксама падкрэсліў, што «менавіта 8 мая ўступіў у сілу Акт аб безагаворачнай капітуляцыі вермахта».[5] 29 мая 2023 года Вярхоўная Рада Украіны зрабіла 8 мая дзяржаўным святам Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939—1945 гадоў, адмяніўшы 9 мая Дзень Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне.[9][10] АпытаннеПаводле дадзеных даследавання, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі (КМІС) у лютым 2024 года, 11% украінцаў святкуе Дзень перамогі як самае папулярнае свята, пакуль Нараджэнне Хрыстова — 70%, Вялікдзень — 68% і Новы год — 47%. Сацыёлагі адзначаюць, што ў 2010 годзе Дзень перамогі 9 траўня быў адным з найважнейшых свят, лічачы 58% украінцаў. Аднак ужо ў 2021 годзе яго важным святам лічылі толькі 30% украінцаў. Падзенне папулярнасці Дня перамогі ва Украіне тлумачыцца тым, што гэты дзень вельмі актыўна адзначаецца ў Расіі як агрэсіўнае мілітарысцкае свята.[11][12] Гл. таксама
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia