Дэкамунізацыя ва Украіне — працэс дэкамунізацыі, які пачаўся ў часы распаду СССР, стыхійна актывізаваўся падчас «Ленінападу» у перыяд Рэвалюцыі годнасці і ўзаконены прынятым 9 красавіка2015 года Вярхоўнай Радай Украіны пакетам законаў[1][2][3]. 15 мая 2015 законы падпісаў Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка[4]. Пры гэтым ён адзначыў, што ў бліжэйшы час у Вярхоўную Раду будзе пададзены праект закона, накіраваны на ўдасканаленне нормы аб адказнасці за парушэнне Закона аб статусе змагароў за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі. Законы былі апублікаваныя 20 мая2015 года і набылі моц з 21 мая[5].
Пачатак дэкамунізацыі
Працэс дэкамунізацыі ў грамадскім жыцці Украіны пачаўся з дэкамунізацыі адукацыі і выхавання. З навучальных праграм навучальных устаноў былі выведзеныя дысцыпліны, прысвечаныя вывучэнню асноў камуністычнай ідэалогіі, гісторыі КПСС і г.д. На прадпрыемствах і ў вайсковых часцях былі ліквідаваныя так званыя «Ленінскія пакоі», прыбраны бюсты Леніна і іншых камуністычных партыйных дзеячаў.
Падчас Рэвалюцыі годнасці 8 снежня 2013 года ў Кіеве быў скінуты помнік Уладзіміру Леніну. Гэта выклікала ланцуговую рэакцыю — пачаўся «Ленінапад», падчас якога масава знішчаліся помнікі савецкім дзяржаўным дзеячам і савецкая сімволіка. За першы год помнікі Леніну былі дэмантаваны ва ўсіх падкантрольных Украіны абласных цэнтрах, акрамя Запарожжа[7].
«Аб доступе да архіваў рэпрэсіўных органаў камуністычнага таталітарнага рэжыму 1917—1991 гадоў» (закон № 316-VIII)[закон 3];
«Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарнага рэжымаў і забароне прапаганды іх сімволікі» (закон № 317-VIII)[закон 4].
Законы падтрымалі большасць дэпутатаў фракцый «Блока Пятра Парашэнкі», «Народнага фронту», «аб’яднання Самапомач», «Блока Радыкальнай партыі Алега Ляшко», а таксама «Бацькаўшчына» (за выключэннем лідара партыі — Юліі Цімашэнка)[10][11][12][13]
Старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман, які асабіста не падтрымаў ні адзін з гэтых чатырох законаў[10][11][12][13], падпісаў іх толькі праз 20 дзён пасля прыняцця — 30 красавік 2014 г. 15 мая 2015 законы падпісаў прэзідэнт Пётр Парашэнка[4]. Дэкамунізацыйныя законы былі апублікавана 20 мая ў газеце Вярхоўнай Рады «Голас Украіны»[5], і, адпаведна, набылі моц з 21 мая 2015[14].
Перайменаванне адміністрацыйных адзінак
Дзеянне закона прывядзе да перайменавання вялікай колькасці населеных пунктаў і вуліц ва Украіне. У прыватнасці, 2 абласныя цэнтры[15] — Днепрапятроўск і Кіраваград прыйдзецца перайменаваць.[16][17] У Днепрапятроўску, які названы ў гонар аднаго з арганізатараў галадамора ва УкраінеРыгора Пятроўскага, ужо пачалося абмеркаванне новай назвы. З перайменаваннем гэтых абласцей могуць быць складанасці, паколькі для гэтага трэба змяніць канстытуцыю, дзе гэтыя вобласці прапісаны.
Украінскі інстытут нацыянальнай памяці пасля набыцця законамі моцы запрасіў да супрацоўніцтва валанцёраў-краязнаўцаў для падрыхтоўчай работы па рэалізацыі закона № 317-VIII. Звязана гэта з тым, што інстытут пачаў фармаваць інфармацыйную базу найменняў тапанімікі населеных пунктаў, якія змяшчаюць сімволіку камуністычнага рэжыму, іх гістарычных назваў і прапаноў па перайменаванні[18].
Крытэрыі перайменавання
Згодна з законам Украіны «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі», які быў прыняты Вярхоўнай Радай Украіны 9 красавіка 2015 года, змянення назвы патрабуюць тапонімы (геаграфічныя назвы і назвы вуліц і прадпрыемстваў населеных пунктаў Украіны), якія маюць камуністычнае паходжанне.
Тым жа законам вызначаны тэрмін «камуністычная партыя» (артыкул 1, частка 1, пункт 1), «прапаганда камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў» (арт.1, ч.1, п.2), «савецкія органы дзяржаўнай бяспекі» (арт.1, ч.1, п.3), «сімволіка камуністычнага таталітарнага рэжыму» (арт.1, ч.1, п.4), да апошняй адносяцца выявы, гімны, помнікі, лозунгі, цытаты і г.д., «сімволіка нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарнага рэжыму» (арт.1, ч.1, п.5).
Прававое патрабаванне перайменавання тапонімаў з камуністычным паходжаннем змешчана ў арт.7, ч.6 таго ж закона.
Суб’екты перайменавання
У рамках Украіны, абласных і раённых саветаў: вобласці, раёны, населеныя пункты (гарады, пасёлкі гарадскога тыпу, пасёлкі сельскага тыпу, сёлы), адпаведныя Саветы (абласныя, раённыя, гарадскія, пасялковыя, сельскія)
У рамках населеных пунктаў: раёны ў гарадах, вуліцы, бульвары, праспекты, завулкі, праезды, плошчы, набярэжныя, скверы, масты, іншыя аб’екты тапанімікі (шляхі, кварталы, мікрараёны, жылыя масівы і г.д.), а таксама назвы прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый.
Крытэрыі перайменавання
Асноўны крытэрый — сімволіка камуністычнага таталітарнага рэжыму.
Усёабдымнасць крытэрыяў — немагчыма, падчас нельга сказаць, ці мае тая ці іншая назва прыкметы прапаганды або сімвала камуністычнага таталітарнага рэжыму, таму ў некаторых выпадках немагчыма абыйсціся без экспертаў (у прыватнасці спецыялістамі Украінскага інстытута нацыянальнай памяці).
Прамое ўказанне крытэрыяў перайменавання — апісана ў арт.1, ч.1, п.4е, ж, в — спіс А (гл. ніжэй).
Ускосныя выпадкі крытэрыяў перайменаванне — не мае прамога згадвання ў дадзеным законе — спіс Б (гл. ніжэй).
У выпадках фармальнай прыналежнасці асобы да спісу А, але калі асоба не была датычная да прапаганды камуністычнага рэжыму ці злачынстваў рэжыму і вызначылася значным укладам у культуру і тэхніку дзяржавы вылучаны асаблівы спіс В (глядзі ніжэй). У спіс В не можа быць унесена асоба, якая працавала ў савецкіх органах дзяржаўнай бяспекі.
Перайменаванне тапонімаў з камуністычным паходжаннем, вытворных ад іншых тапонімаў з камуністычным паходжаннем (напрыклад, «вул. Кіраваградская» вытворная не ад «Кіраў С. М.», а ад горада «Кіраваград») павінна ажыццяўляцца толькі ў выпадках, калі былі змененыя тапонімы з якіх пайшлі першыя (напрыклад, «вул. Ленінградская» падлягае змяненню, бо горад Ленінград быў перайменаваны ў Санкт-Пецярбург, а" вул. Днепрапятроўская"не падлягае, бо горад Днепрапятроўск не быў перайменаваны ў час прыняцця рашэння аб перайменаванні вуліцы) — спіс Г.
Пералік камуністычных тапонімаў Украіны, якія патрабуюць перайменавання
За дзень да разгляду дэкамунізацыйных законаў у Вярхоўнай Радзе старшыня Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч заклікаў парламентарыяў да іх прыняцця такімі словамі[22]:
…Непакаранае зло расце. Асудзіць злачынствы - гэта не пытанне помсты, гэта пытанне справядлівасці. Таму еўрапейскія краіны, якія перажылі таталітарызм прынялі законы, якімі пацвердзілі: зноў створаная дзяржава абавязваецца ніколі не паўтарыць таталітарныя практыкі.…
У ноч на 11 красавіка ў Харкаве невядомыя знеслі тры помнікі савецкага часу: Якаву Свярдлову, Серго Арджанікідзэ і Мікалаю Рудневу, пры гэтым пашкодзілі агароджу ўніверсітэта, на тэрыторыі якога стаяў адзін з іх. Усе яны стаялі ў розных раёнах горада[23][24]. Па факце хуліганства міліцыя адкрыла крымінальную вытворчасць.[25]
Пасля падпісання законаў прэзідэнтам Першы намеснік Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій назваў іх «вехавымі законамі для нашага дзяржаўнага станаўлення, для самасвядомасці ўкраінцаў, як свабоднай, сучаснай, скіраванай у будучыню адзінай нацыі». Таксама ён адзначыў, што «зло павінна быць названым і асуджаным, а Героі павінны быць прызнаны і ўшанаваны»[26].
Рэакцыя ў іншых краінах
Міністэрства замежных спраўРасіі выказала занепакоенасць у сувязі з прыняццем ва Украіне закона аб забароне прапаганды камуністычнага і нацысцкага рэжымаў[27].
Украінская Свабодная Акадэмія Навук (УСАН) у Канадзе падтрымала прыняцце чатырох дэкамунізацыйных законаў[28].
Крытыка законаў
Канадскі гісторык, заслужаны прафесар Альберцкага ўніверсітэтаДэвід Р. Марплс і разам з ім група з 68 замежных і ўкраінскіх навукоўцаў, экспертаў і выкладчыкаў заклікала прэзідэнта Парашэнка не падпісваць законапраекты № 2538-1 і № 2558. На іх думку, гэтыя законы палітызуюць гісторыю, супярэчаць аднаму з асноватворных палітычных правоў — права на свабоду слова, а такім чынам накіроўваюць Украіну шляхам Расіі[29][30].
Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі заявіў, што закон аб прызнанні УПА (праект № 2538-1) ускладняе польска-ўкраінскі гістарычны дыялог[31].
Канстытуцыйнасць законаў абскарджвалася групай народных дэпутатаў Украіны ў Канстытуцыйным Судзе Украіны[32].
Абгрунтаванне неабходнасці прыняцця законаў
Старшыня Украінскага інстытута нацыянальнай памяці, гісторык Уладзімір Вятровіч лічыць, што адсутнасць палітыкі дэкамунізацыі ва Украіне пасля абвяшчэння незалежнасці была адной з прычын, якія прывялі да неасавецкага рэваншу рэжыму Януковіча. … Носьбіты савецкіх каштоўнасцей (а не рускія ці рускамоўныя, як пра гэта кажа расійская прапаганда) у цяперашні час з’яўляецца галоўным кадравым рэзервам тэрарыстычных атрадаў у так званых ДНР і ЛНР. Таму пытанне дэкамунізацыі для Украіны сёння тычыцца ўжо не толькі гуманітарнай палітыкі, але і палітыкі бяспекі[33].
Расійскі праваабаронца і дысідэнт, журналіст і грамадскі дзеяч Аляксандр Падрабінек у сваім артыкуле «Віват, Украіна!»[34] выказаўся на падтрымку законаў пра дэкамунізацыю:
... правозащитники опасаются, что запрет коммунистической и нацистской пропаганды может ограничить свободу слова. Справедливые опасения. Более того, можно твердо сказать, что это и есть ограничение свободы слова. В стабильном демократическом государстве это недопустимо. Проблема, однако, в том, что Украина не есть стабильное демократическое государство. Чтобы стать таковым, ей надо пройти трудный путь, сопряженный с опасностью реставрации тоталитаризма. Она находится сейчас и будет находиться еще некоторое время в чрезвычайной ситуации, которая сродни военному положению. Ей надо минимизировать риски реставрации, чтобы не получилось так же, как в России.